Яўген Міхайлавіч Корань

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Яўген Міхайлавіч Корань
Дата нараджэння: 29 мая 1950(1950-05-29) (69 гадоў)
Месца нараджэння:
Альма-матар:
Месца працы:
Член у:

Яўген Міхайлавіч Корань (нар. 29 мая 1950, в. Пухавічы, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1969 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, у 1980 годзе вячэрняе аддзяленне архітэктурнага факультэта БПІ (выкладчыкі В. І. Зайцаў, В. І. Герашчанка, Трацэўскі, В. Волчак). У 19681971 гадах тэхнік-архітэктар у Ваенпраекце-92; у 1972 годзе архітэктар у інстытуце «Мінскпраект»; у 19721980 гадах старэйшы архітэктар, кіраўнік групы ў інстытуце ДПІ-12; у 19801989 гадах галоўны архітэктар будаўнічага аддзела інстытута «ЦНДІпрамзернепраект»; у 19891990 гадах галоўны архітэктар будаўнічага аддзела інстытута «Белдзіпрабуд»; у 19901991 гадах ГАП у «ТМ архітэктара Рондзеля В. Р.»; у 19921993 гадах ГАП у кампаніі «Сліка»; у 1993-95 гадах кіраўнік «ТМ архітэктара Кораня У. М.»; у 19952000 гадах галоўны архітэктар інстытута «Беллегпрампраект»; у 20002009 гадах дырэктар «ТМ архітэктара Кораня У. М.».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1986 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы: адміністрацыйны будынак з гандлёвым цэнтрам па рэалізацыі лад матэрыялаў па вул. Бірузова ў Мінску (2004, пабудаваны ў 2008, пры ўдзеле А. Рудабельца); рэканструкцыя адміністрацыйнага корпуса па вул. Скрыганава, 6. Аўтар праекта (2003, пабудаваны ў 2006); адміністрацыйны корпус з паркінгам па вул. Скрыганава 6 (20042006, пабудаваны ў 2008—2009, пры ўдзеле Г. А. Баравіка); адміністрацыйна-гасцінічны комплекс па вул. Акадэмічнай, 17 у Гродне (2006, пры ўдзеле А. Свірскага); вытворчая база РУП «Белдзяржлес» па вул. Мантажнікаў (ЦЭЦ-4) (2007, пры ўдзеле архітэктараў Г. А. Баравіка і А. Свірскага).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Корень Евгений Михайлович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.