Яўген Міхайлавіч Літвінковіч
Яўген Літвінковіч | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 4 лістапада 1982 |
Месца нараджэння | |
Краіна | Беларусь, Украіна |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявак |
Гады актыўнасці | з 2006 |
Інструменты | вакал |
Жанры | Поп, поп-рок,рок, блюз |
Псеўданімы | Жека, Little Jack, Джексон, Мистер Х |
litvinkovich.com |
Яўген Міхайлавіч Літвінковіч (нар. 4 лістапада 1982, Жодзіна) — папулярны ва Украіне спявак з Беларусі, аўтар і выканаўца. Фіналіст шоу «Украіна маэ талант — 4» ў 2012 годзе і супер-фіналіст шоу «Х-фактар — 3» на пачатку 2013 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дзяцінства і юнацтва
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 4 лістапада 1982 года ў беларускім горадзе Жодзіна ў сям’і майстра абутку Міхаіла Літвінковіча і фатографа Надзеі Літвінковіч. Пасля заўчаснай смерці бацькі дапамогу ў выхаванні Яўгена аказвала старэйшая сястра Алена.[1]
З 7 гадоў вучыўся ў школе № 5 з музычна-харэаграфічным ухілам. У 10 гадоў паступіў у мастацкую школу, якую скончыў з адзнакай. Паралельна займаўся дзюдо, самба.[2] Стаў кандыдатам у майстры спорту па самба. Прымаў удзел у гульнях Клуба вясёлых і знаходлівых.[3] Пасля 9 класа школы паступае ў мастацка-рэстаўрацыйнае вучылішча, але не скончыў яго, пачаўшы займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю.
Першым вопытам у бізнесе стала палатка па продажу акуляраў і пальчатак на мясцовым кірмашы. Атрымаўшы некаторую колькасць грошаў, Яўген спачатку адчыняе дыскатэку «Клетка» на вольным паветры, потым займаецца начным клубам «Экстра» і рэстаранам «Рай», а затым адчыняе невялічкае кафэ «У Жеки».[2][4]
Пачатак музычнай кар’еры
[правіць | правіць зыходнік]Займаючыся на кірмашы продажам акуляраў і пальчатак, Яўген паралельна ўладкоўваецца на палову стаўкі гукааператара ў мясцовы ДК «Ровесник», у якім забяспечвае музычнае суправаджэнне рэпетыцый узорнай студыі эстраднай песні «Серебряная трель» пад кіраўніцтвам педагога Нэлі Амбарцумян. Звярнуўшы ўвагу на здольнасці Яўгена да спеваў, яму прапануюць пачаць займацца гэтым сур’ёзна.[2]
У 2006 годзе атрымаў гран-пры ў гарадскім фестывалі «Жодзінская вясна», дзе атрымоўвае каляровы тэлевізар «Гарызонт» у якасці прыза і свой першы Гран-пры як пераможца ў катэгорыі выканаўцаў ад 16 да 25 гадоў. У 2009 годзе ён становіцца фіналістам конкурсу «Новыя галасы Беларусі» ў межах іспытаў салістаў-вакалістаў для Прэзідэнцкага аркестра[5] і прымае ўдзел у канцэртах «Музычныя вечары ў Мірскім замку» з песняй «Дружба» дуэтам са знакамітай беларускай выканаўцай, удзельніцай конкурсу «Еўрабачання — 2013» ад Беларусі Аленай Ланской.
У ліпені 2009 года Яўген становіцца ўладальнікам Гран-пры Х Міжрэгіянальнага конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні ў горадзе Веліж Смаленскай вобласці Расіі.
У 2009—2010 гадах прымае ўдзел у праекце беларускага нацыянальнага тэлеканала ОНТ «Музычны суд».[6]
У верасні 2011 года Яўген становіцца пераможцам Міжнароднага фестывалю «Молодежь России и Беларуси в XXI веке вместе» ў Мыцішчах ў намінацыі «За лучшее актёрское мастерство» (разам з яшчэ адной жодзінскай удзельніцай Валянцінай Паўлавай).[7]
24 верасня 2011 года падчас святочнага канцэрта з нагоды Дня горада Жодзіна Яўген атрымаў вышэйшую ўзнагароду гарадскога выканаўчага камітэта — Ганаровую грамату за поспехі ў галіне культуры, якую яму перадалі старшыня гарвыканкама Жодзіна Міхаіл Амельянчук і генеральны дарэктар ААТ «БелАЗ» Петр Пархомчык.[8]
На пачатку 2012 года Яўген праходзіць іспыты на ўдзел у шоу «Академия Талантов» на канале ОНТ, аднак пакідае конкурс пасля першага эфіру.[4]
На працягу 4-х гадоў Яўген праходзіць іспыты для ўдзелу ў конкурсе «Новая Волна» ў 2010, 2011 (фіналіст), 2012 (паўфіналіст). У 2013 годзе ён прымае ўдзел у іспытах ужо ад Украіны.
У 2012 годзе ён выступае на фестывалі «Славянский Базар».
Поспех ва Украіне
[правіць | правіць зыходнік]Україна має талант
На кастынгу шоу Украіна мае талент ў Харкаве 31 сакавіка 2012 года выканаў песню Alyosha «Sweet People», з якою ён прадстаўляў Украіну на конкурсе «Еўрабачанне 2010». Выступ меў велізарны поспех у слухачоў. Адзінадушнымі былі і суддзі. Яўген трапіў у паўфінал шоу, дзе выступіў у прамым эфіры з песняй Лаліты Міляўскай «Мой Фетиш». Паводле рашэння суддзяў Яўген пакідае шоу, аднак атрымоўвае запрашэнне ад Ігара Кандрацюка (члена журы) прыняць удзел у другім, выключна вакальным, талант-шоу «Х-факцёр». Тым не менш, калі арганізатары шоу «Україна має талант» прынялі рашэнне дадаць яшчэ адно месца ў фінале, туды трапіў менавіта Яўген, як лідар галасавання гледачоў. У якасці конкурснай песні на гэты раз была абрана «Катастрофически» Дыяны Арбенінай. Па выніках фінальнага галасавання і рашэння суддзяў Яўген займае трэцяе месца.
Песні, якія былі выкананы за перыяд удзела ў талент-шоу «Україна має Талант-4»:
Назва | Аўтары | Іншыя выканаўцы |
---|---|---|
«Sweet People» | Муз: Алена Кучар, Барыс Кукоба, Вадзім Лісіца
Сл.: Алена Кучар |
Alyosha |
«Фетиш» | муз. і сл. Алег Баршчэўкі | Лаліта Міляўская |
«Катастрофически» | муз. і сл. Дыяна Арбеніна | «Ночные снайперы» |
У кастрычніку 2012 года на экраны выйшаў эфір кастынгу трэцяга сезона шоу Ікс-Фактар, на якім спявак выканаў рускую (аўтарскую) версію песні Harel Skaat «Milim» пад назвай «Слова остались мне», якая затым увайшла ў дэбютны альбом «Знаки зодиака». Ніводнага разу не патрапіўшы ў намінацыю, Яўген становіцца супер-фіналістам шоу і займае другое месца па выніках народнага галасавання, якое пераможцам вызначыла ўкраінскую выканаўцу Аіду Нікалайчук.
Пасля заканчэння шоу Яўген разам з іншымі яго найбольш паспяховымі ўдзельнікамі едзе ў гастрольны тур па 19 гарадах Украіны (12 студзеня — 3 лютага 2013)
Песні, якія былі выкананы ў талент-шоу «Х-фактор-3»:
Назва | Аўтары | Іншыя выканаўцы |
---|---|---|
«Слова» («Milim») | Муз. — Tomer Adaddi
Пераклад — Уладзімір Младзіч |
Harel Skaat |
«Небо Лондона» | муз. і сл. — Земфіра Рамазанова | Земфіра |
«Я пою» (разам з Аляксеям Смірновым і Юліяй Плаксінай) | муз. і сл. — Аляксандр Барыкін | Ала Пугачова |
«Потусторонняя» | муз. і сл. — Марына Лявонава | Саці Казанава |
«Мама» | муз. і сл. — Алег Газманаў | Алег Газманаў |
«Я то, что надо» (агульная песня) | муз. і сл. — Валерый Сюткін | «Браво» |
«Кукушка» | муз. і сл. — Віктар Цой | «Кино», Земфіра |
«Седая ночь» (агульная песня) | муз. і сл.- Сяргей Кузняцоў | Юрый Шатуноў |
«Пісня Остапа Бендера» | Муз.- Генадзь Гладкоў
Сл. — Юлій Кім |
Андрэй Міронаў
З к.-ф. «12 крэслаў» |
«Ну-ка, все вместе!» | Муз. — Генадзь Гладкоў
Сл. — Юрый Энцін |
м.-ф. "По следам Бременских музыкантов" |
«Да, я больше не хочу» | Муз. — Яўген Кабылянскі
Сл. — Алена Нябылава |
Лаліта Міляўская |
«Fever» (агульная песня) | Eddie Cooley
John Davenport |
Little Willie John, Peggy Lee, Elvis Presley, Ella Fitzgerald, Ray Charles і інш. |
«Холодно» | муз. і сл. — Святаслаў Вакарчук | «Океан Ельзи» |
«Вставай, сонце» (агульная песня) | муз. і сл. — Андрэй Падлужны | «Нічлава» |
«Бесконечность» | муз. і сл. — Земфіра Рамазанава | Земфіра |
«I want it all» (усе ўдзельнікі) | муз. і сл. — Brian May | «Queen» |
«Немного жаль» | муз. і сл. — Ігар Нікалаеў | Філіп Кіркораў |
«Крошка моя» (агульная песня) | муз. і сл. — Сяргей Жукаў | «Руки вверх!» |
«Тёмная Ночь» | Муз. — Мікіта Багаслоўскі
Сл.- Уладзімір Агатаў |
Марк Бернэс, к.-ф. "Два бойца" |
«Skyfall» | Адэль Адкінс
Paul Epworth |
Адэль Адкінс, к.-ф. "Skyfall" |
«Bad Romance» (агульная песня) | Lady Gaga | Lady Gaga |
«Voyage, Voyage» | Dominique Albert Dubois and Jean-Michel Rivat | Desireless |
«Он был старше её» | муз. і сл.- Андрэй Макарэвіч | «Машина Времени» |
«Нажми на кнопку» (агульная песня) | муз. і сл. — Раман Рабцаў | «Технология» |
«Felicità» (дуэт з Albano) | Cristiano Minellono, Gino De Stefani, Dario Farina | Al Bano и Romina Power |
«Там нет меня» | Муз. Ігар Нікалаеў
Сл. П. Жагун-Лінік |
Уладзімір Праснякоў, Севара Назархан |
«We wish you a merry Christmas» (агульная песня) | Калядны гімн 16-га стагоддзя | - |
«Sweet People» | Муз: Алена Кучар, Барыс Кукоба, Вадзім Лісіца
Сл.: Алена Кучар |
Alyosha |
Пасля талент-шоу
[правіць | правіць зыходнік]Знаки Зодиака
[правіць | правіць зыходнік]Пасля заканчэння шоу «Х-фактор» Яўген падпісаў 5-гадовы кантракт з прадзюсарскім цэнтрам украінскага тэлеканала СТБ і пачаў працаваць над першым альбомам.
Таксама ў 2013 годзе быў створаны маскоўскі фан-клуб Яўгена Літвінковіча, які ўзначаліў Філіп Кіркораў[9].
7 сакавіка 2013 года на канцэрце «Фактор Весны», прысвечаным Міжнароднаму жаночаму дню, Яўген прэзентаваў сваю першую аўтарскую песню «Знаки Зодиака». Ён актыўна працуе над новымі песнямі, запісам свайго першага альбома «Знаки Зодиака», а таксама шмат выступае ў розных гарадах Украіны. 14 сакавіка 2013 года — дата адкрыцця афіцыйнага сайта Яўгена Літвінковіча.[10]
2 і 3 сакавіка 2013 года зняты кліп на песню «Знаки Зодиака». Рэжысёрам відэа стаў Максім Літвінаў. Кліп пабачыў свет 23 мая. 6 красавіка 2013 года праходзіць фан-сустрэча спевака, на якой ён робіць аб’яву пра свой першы сольны канцэрт, які меў адбыцца 31 мая. У другой палове красавіка пачынаецца продаж квіткоў, якія былі раскуплены ўсяго за тыдзень. Сумесна з каналам СТБ Яўген прымае рашэнне аб правядзенні ў той жа дзень дадатковага сольнага канцэрта, квіткі на які таксама былі прададзены за некалькі дзён. Абодва сольных канцэрта праходзяць у памяшканні Нацыянальнай музычнай акадэміі Украіны імя П. І. Чайкоўскага (Кіеўскай кансерваторыі) з аншлагам.
Падчас канцэрта быў прэзентаваны першы альбом выканаўцы — «Знаки Зодиака», у які, акрамя аднайменнай песні, ўвайшлі песня «Мама» (муз. Л. Шырына, Ю. Ващука; сл. Н. Тамбоўцава), а таксама 4 песні, якія выконваліся Яўгенам на шоу «Х-фактор-3».
К Тебе
[правіць | правіць зыходнік]Пасля ашаламляльнага поспеху першых сольных канцэртаў спевака было аб’яўлена аб падрыхтоўцы гастрольнага тура па буйных гарадах Украіны.
У жніўні 2013 года здымаецца кліп на песню «К Тебе», рэжысёр якога—знакаміты кліпмейкер Аляксандр Філатовіч. Прэзентацыя кліпа прайшла на галоўнай плошчы Кіева на вялізным экране пасля арганізаванага па ініцыятыве спевака і яго прадзюсара і падтрыманага прыхільнікамі Яўгена арыгінальнага флэш-моба.[11]
Канцэртны тур «К Тебе» па 14 буйнейшых гарадах Украіны прайшоў з 6 па 21 лістапада 2013 года.[12] Адначасова з пачаткам тура выйшаў і аднайменны альбом, у складзе якога 4 песні з першага альбома «Знаки Зодиака» («Мама», «К Тебе», «Вот так-то лучше», «Знаки зодиака»), а таксама новыя песні, аўтарам большасці з якіх з’яўляецца сам Яўген. Адна з песень — «Аномалия» — была прэзентавана 16 кастрычніка 2013 года ў эфіры ўкраінскага музычнага канала М1.[13]
Здесь и Сейчас
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку 2014 года выходзіць песня «Миражи», прысвечаная трагічным падзеям, звязаным з Еурамайданам ва Украіне. Аўтарам песні стала калега Яўгена па шоу «Х-фактар» — Марыя Жытнікава. Пачынаецца праца над новым альбомам.[14]
У маі 2014 года падчас фіналу шоу «Україна має талент 6» была прэзентавана загалоўная песня альбома «Тут і Цяпер», а таксама песня на ўкраінскай мове «Дійду да меті», напісаная яшчэ адным удзельнікам шоў «Х-фактар» Аркадзем Вайцюком[15]
У гэтым жа годзе Яўген і канал СТБ датэрмінова скасоўваюць кантракт аб супрацоўніцтве, пасля чаго артыст працягвае кар’еру самастойна. [16]
Улетку 2014 года Яўген запісвае песню «Охотница» з украінскай спявачкай Рэнатай Штыфель.[17]
У другой палове 2014 спявак шмат гастралюе па Украіне. 25 Лістапада выходзіць другі альбом «Здесь и сейчас» і праходзіць тур у яго падтрымку, які ахоплівае 12 гарадоў Украіны.[18][19] Новы альбом ўключае ў сябе новыя песні, напісаныя самім Яўгенам і іншымі аўтарамі, а таксама некалькі песень з першага альбома «К тебе».[20]
Notre Dame de Paris
[правіць | правіць зыходнік]28 і 29 сакавіка ў Палацы «Украіна» ў Кіеве праходзіць прэм’ера канцэрта песень з мюзікла «Notre Dame de Paris». Яўгену Літвінковічу дастаецца роля Клапэна, караля Двара Цудаў. У ходзе канцэрта Яўген выконвае наступныя арыі: «Les Sans-Papiers», «La Cour des Miracles», «Condamnés» — сольна, а таксама «Fatalité», «Où Est-Elle?», «Libérés», «L’Attaque De Notre-Dame» сумесна з іншымі салістамі.[21][22][23]
Праца і прызнанне ў Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]У канцы лістапада — пачатку снежня 2013 года Яўген быў запрошаны выступіць у музыкальным марафоне ў горадзе Баранавічы. У межах праекта ён выступіў на творчай вечарыне Леаніда Шырына з песняй «Мама», у канцэрце выпускнікоў талент-шоу «Академия Талантов», а таксама атрымаў прэмію «Песня года-2013».
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Альбомы і дыскі
[правіць | правіць зыходнік]- «Знаки зодиака» (2013)
- «К Тебе» (2013)
- «Здесь и сейчас» (2014)
Відэакліпы
[правіць | правіць зыходнік]Год | Відэа | Рэжысёр | Альбом |
---|---|---|---|
2013 | «Знаки зодиака» | Максім Літвінаў | «Знакі задыяку» |
2013 | «К тебе» | А. Філатавіч | «К Тебе» |
Зноскі
- ↑ Официальный Сайт Евгения Литвинковича Архівавана 14 красавіка 2015.
- ↑ а б в Народная Газета. Ресторатор с голосом. Архівавана 2 жніўня 2012.
- ↑ «Старайтесь замечать в жизни только хорошее, его больше!» — Евгений Литвинкович Архівавана 29 кастрычніка 2013.
- ↑ а б Неугомонный Литвинкович Архівавана 25 кастрычніка 2013.
- ↑ Белорус, покоривший Украину, стал певцом из-за любви к солистке Архівавана 24 верасня 2015.
- ↑ Евгений Литвинкович готовится к первому сольному концерту Архівавана 22 снежня 2015.
- ↑ [1] Архівавана 29 кастрычніка 2013.
- ↑ [2] Архівавана 29 кастрычніка 2013.
- ↑ http://glamurchik.tochka.net/208308-filipp-kirkorov-vozglavil-fan-klub-evgeniya-litvinkovicha/
- ↑ http://litvinkovich.com Архівавана 14 красавіка 2015.
- ↑ [3] Архівавана 14 красавіка 2015.
- ↑ [4] Архівавана 14 красавіка 2015.
- ↑ [5]
- ↑ [6] Архівавана 29 студзеня 2015.
- ↑ [7] Архівавана 29 студзеня 2015.
- ↑ [8]
- ↑ [9] Архівавана 11 студзеня 2015.
- ↑ [10] Архівавана 11 студзеня 2015.
- ↑ [11] Архівавана 28 снежня 2014.
- ↑ [12] Архівавана 28 снежня 2014.
- ↑ [13]
- ↑ [14]
- ↑ [15]
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Архівавана 14 красавіка 2015.
- Літвінковіч выдаў дэбютны альбом Архівавана 17 кастрычніка 2013.
- Выпуск сінгла «Мама»
- Напярэдадні свайго першага сольнага тура, які пачнецца 6 лістапада канцэртам у Чаркасах і пройдзе па 14 гарадах Украіны, малады спявак Яўген Літвінковіч у праграме «Guten Morgen» тэлеканала М1 прадставіў свой новы сінгл «Анамалія». Архівавана 19 кастрычніка 2013.
- Яўген Літвінковіч запісаў дэбютны сінгл Архівавана 17 кастрычніка 2013.