Яўген Паўлавіч Дзямідчык
Яўген Паўлавіч Дзямідчык | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 студзеня 1925 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 красавіка 2010 (85 гадоў) |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хірург, анколаг, медыцынскі адміністратар |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук[1] (1987) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Узнагароды |
Яўген Паўлавіч Дзямідчык (2 студзеня 1925, Барысаў — 1 красавіка 2010) — беларускі вучоны ў галіне хірургіі і анкалогіі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996), доктар медыцынскіх навук (1988), прафесар (1988). Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (1997).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1957). У 1966—1974 гг. асістэнт, дацэнт кафедры шпітальнай хірургіі, адначасова галоўны хірург Мінскага гарздраўаддзела (1966—1987), у 1974—1996 гг. загадчык кафедры анкалогіі Мінскага медыцынскага інстытута. З 1996 г. прафесар Мінскага медыцынскага інстытута, у 1990—2000 гг. кіраўнік Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра пухлін шчытападобнай залозы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. У 1998—2006 гг. кіраўнік даследчай групы Інстытута фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2003 г. галоўны навуковы супрацоўнік цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі, з 2005 г. прафесар ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт».
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Асноўныя працы ў галіне хірургіі і анкалогіі. Даказаў, што вялікі рост захворвання дзяцей на рак шчытападобнай залозы ў Беларусі абумоўлены дзеяннем падвышанай радыяцыі ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Ім вызначаны клініка-біялагічныя асаблівасці радыяцыйна-індукаванага рака шчытападобнай залозы ў дзяцей, устаноўлены адрозненні генетычных пашкоджанняў у залежнасці ад гісталагічнага тыпу пухліны, распрацавана тэхніка аптымальных першасных і паўторных хірургічных умяшанняў пры рэцыдывах і метастазах гэтай пухліны. Прапанаваў метад камбінаванага лячэння хворых неаперабельным тырэоідным ракам і вызначыў эфектыўнасць радыаёдтэрапіі пры лёгачных метастазах рака шчытападобнай залозы ў дзяцей і падлеткаў, якія атрымалі апраменьванне падчас Чарнобыльскай катастрофы. Аўтар больш за 380 навуковых прац, у тым ліку 16 манаграфій і даведнікаў па хірургіі, эндакрыналогіі і гастраэнтэралогіі, 11 патэнтаў на вынаходствы.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Міжнародная мемарыяльная прэмія свету імя д-ра Нага (2002, Японія) за дапамогу пацярпелым ад радыеактыўнага апраменьвання, удасканаленне метадаў лячэння і навуковыя дасягненні.
- ордэн Айчыннай вайны II ступені (1985),
- ордэн Францыска Скарыны (2004), медалём «За адвагу» (1945),
Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]
- Справочник по клинической эндокринологии. Мн., 1996.
- Рак щитовидной железы у детей: Последствия аварии на Чернобыльской АЭС. М.: Медицина, 1996 (совм. с Лушниковым Е. Ф., Цыбом А. Ф.).
- Thyroid cancer and iodine deficiency in children of Belarus // Radiation and Thyroid Cancer. Eds. G.Thomas, A.Karaoglou, E.D.Williams. World Scientific, 1999 (with coauthors).
- Thyroid Cancer in Chernobyl Children // Thyroid Cancer. Biersack H.-J., Grunwald F. (eds). Springer, 2001 (with coauthors).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Яўген Паўлавіч Дзямідчык у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- ↑ а б Зводны электронны каталёг бібліятэк Беларусі — 2015.
- Нарадзіліся 2 студзеня
- Нарадзіліся ў 1925 годзе
- Нарадзіліся ў Барысаве
- Памерлі 1 красавіка
- Памерлі ў 2010 годзе
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Супрацоўнікі Інстытута фізіялогіі НАНБ
- Выкладчыкі БДМУ
- Дактары медыцынскіх навук
- Выпускнікі БДМУ
- Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Хірургі Беларусі
- Анколагі Беларусі
- Заслужаныя ўрачы Рэспублікі Беларусь
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Хірургі СССР
- Анколагі СССР