Яўген Паўлавіч Урублеўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўген Паўлавіч Урублеўскі
Дата нараджэння 16 лютага 1952(1952-02-16) (72 гады)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар педагагічных навук (2009)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Яўген Паўлавіч Урублеўскі (нар. 16 лютага 1952, пгт Тоўстэ, Цярнопальская вобласць, УССР) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі, аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры. Доктар педагагічных навук (Расія, 2009; Беларусь, 2010), прафесар (Расія, 2009; Беларусь, 2010).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Фізічнае выхаванне», 1973), Дзяржаўны цэнтральны інстытут фізічнай культуры (аспірантура, 1983), Расійскі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры, спорту і турызму (дактарантура, 2006).

Працаваў у Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (1974—1981, кафедра фізічнага выхавання і спорту, выкладчык), Смаленскай дзяржаўнай акадэміі фізічнай культуры, спорту і турызму (1983—2009, у 1991—2003 і 2006—2009 — загадчык кафедры тэорыі і методыкі лёгкай атлетыкі), Палескім дзяржаўным універсітэце (2009—2015, загадчык кафедры фізічнай культуры і спорту), Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны (з 2015, факультэт фізічнай культуры, у 2015—2017 — кафедра тэорыі і методыкі фізічнай культуры, з 2017 — кафедра спартыўных дысцыплін, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: лёгкая атлетыка; спартыўная трэніроўка; індывідуалізацыя падрыхтоўкі жанчын у спартыўнай дзейнасці. Пазапрафесійная дзейнасць: спартыўныя танцы.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Знакі «Выдатнік фізічнай культуры і спорту» (Расія, 2000), «За заслугі ў развіцці фізічнай культуры і спорту» (Расія, 2005), медалі «80 гадоў Дзяржкамспорту Расіі» (2003), «Ветэран працы» (Расія, 2009) і інш.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]