Яўген Пятровіч Адзіночанка
Яўген Пятровіч Адзіночанка | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 кастрычніка 1960 (63 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і кераміка |
Вучоба | |
Член у |
Яўген Пятровіч Адзіночанка (нар. 3 кастрычніка 1960, пас. Сціжкавэ, Данецкая вобласць, Украіна) — беларускі мастак.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў у 1980 годзе Бабруйскае мастацкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча, у 1988 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Удзельнік мастацкіх выставак з 1979 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1996 года. Жыве ў г. Гродна.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, пераважна ў кераміцы. Асноўныя творы: пано «Музы», «Рэгата», роспіс у басейне дзіцячага сада № 30 (усе ў г. Гродна), дэкаратыўны роспіс «Вясёлкі» ў дзіцячым садзе № 6 (г. Ваўкавыск), камплект для чаю «Кракле», дэкаратыўная ваза «Вышыванка», дэкаратыўныя сасуды «Мазаіка».
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Адзіночанка Яўген Пятровіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 3 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1960 годзе
- Нарадзіліся ва Украіне
- Выпускнікі Бабруйскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. Я. Ларына
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Артыкулы з шаблонамі-карткамі без назвы
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі
- Мастакі-керамісты Беларусі