Яўген Пятровіч Мікалуцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Яўген Пятровіч Мікалуцкі
 
Адукацыя
Нараджэнне 1959
Смерць 1 кастрычніка 1997(1997-10-01)

Яўге́н Пятро́віч Мікалу́цкі (1959, Саськаўка, Шклоўскі раён — 6 кастрычніка 1997) — дзяржаўны дзеяч, кіраўнік КДК па Магілёўскай вобласці, дэпутат Палаты прадстаўнікоў, зямляк і сябар А. Р. Лукашэнкі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцінства і маладосць[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1959 г. у вёсцы Саськаўка на Шклоўшчыне. Скончыў Фашчэўскую школу ў Шклоўскім раёне. Потым атрымаў спецыяльнасць эканаміста ў Горыцкай сельскагаспадарчай акадэміі. Падчас навучання ў вну пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Алай, з якой ажаніўся на апошнім курсе вучобы. Неўзабаве нарадзілася яго дачка Алеся. У 1982 г. Я. П. Мікалуцкі скончыў Акадэмію і быў накіраваны па размеркаванні ў пляменную гаспадарку «Гарадзішча» Шклоўскага раёна, дзе ён працаваў на розных пасадах 10 год. Пасля чаго пераехаў з сям’ёй ў Шклоў, дзе ўладкаваўся ў дэпартамент эканамічнага кантролю (цяпер Камітэт дзяржкантролю) і пазнаёміўся з дэпутатам Вярхоўнага савета А. Лукашэнкам[1].

Апошнія тры гады жыцця[правіць | правіць зыходнік]

Падчас прэзідэнцкай кампаніі 1994 года Я. Мікалуцкі быў у камандзе кандыдата Лукашэнкі, якога актыўна падтрымліваў. Пасля перамогі апошняга Яўген Пятровіч быў прызначаны кіраўніком Камітэта дзяркантролю па Магілёўскай вобласці, і ў 1995 г. яго сям’я пераехала ў Магілёў. У 1996 г. Мікалуцкі быў абраны дэпутатам новага беларускага парламента[2].

Забойства[правіць | правіць зыходнік]

Раніцай 6 кастрычніка 1997 года, калі Яўген Мікалуцкі з жонкай выходзілі з кватэры ў пад’езд ў сваім доме на Вялікай Машэкаўскай вуліцы, спрацавала выбуховая прылада. У выніку выбуха абодва супругі былі цяжка паранены. Я. П. Мікалуцкі памёр ад ран на месцы.

Следства і суд па справе Мікалуцкага[правіць | правіць зыходнік]

Асноўнай версіяй забойства Мікалуцкага лічылася яго прафесіянальная дзейнасць: барацьба з эканамічнай злачыннасцю. Падчас жалобнага мітынгу на яго пахаванні прэзідэнт Лукашэнка заявіў, што гэты тэракт стаў спробай дабрацца да самога прэзідэнта, што ён прымае выклік бандытаў і даў следчым органам два тыдні знайсці забойц[3][4].

Следства і суд праходзілі ў рэжыме сакрэтнасці і ў шырокім маштабе. За кароткі час следчыя знайшлі магілёўчан Анатоля Гаўрылава, Рамана Радзікоўскага, Віктара Янчэўскага і Валерыя Ткачова, якіх прызналі віноўнымі ў забойстве Я. П. Мікалуцкага. Усталявана, што В. Ткачоў, былы супрацоўнік КДБ, які падазраваўся ў крымінальных сувязях, сапраўды сустракаўся з забітым за некаторы час да тэракта. У камеры СІЗА В. Ткачоў быў знойдзены павесіўшымся. Астатнія падазраваемыя былі прызнаныя ўскосна вінаватымі ў смерці кіраўніка КДК Магілёўшчыны і ў 1999 г асуджаныя на некалькі год турмы за бандытызм[5][6]. У арганізацыі тэракта абвінавачвалі міністра селькай гаспадаркі В. С. Лявонава і кіраўніка агракомплекса «Рассвет» Васіля Старавойтава, але іх віна не была даказана[7].

Падчас выбарчай кампаніі 2020 г. Вераніка Цапкала заявіла на мітынгу, што яе маці Яўгенія Шасцерыкова падверглася жорсткаму стасунку падчас следства па справе аб забойстве Мікалуцкага. Афіцыйна, Я. Шасцерыкова падазравалася ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі падчас працы на кіруючай пасадзе ў банку і пазней крымінальную справу супраць яе спынілі па амністыі[8].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У гонар Мікалуцкага ў 1999 годзе пераназвалі вуліцу Маладзёжную ў Шклове. На доме, ў Магілёве, дзе ён жыў і загінуў усталявана мемарыяльная дошка, а ў Фашчэўскай школе быў створаны музей Мікалуцкага[9].

Зноскі