Яўген Пятровіч Шабан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Яўген Пятровіч Шабан
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 29 снежня 1936(1936-12-29)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 30 ліпеня 1982(1982-07-30) (45 гадоў)
Месца смерці:
Пахаванне:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: драматург, паэт
Мова твораў: беларуская

Яўге́н Пятро́віч Шаба́н (29 снежня 1936, вёска Калодзіна, Мядзельскі раён, Мінская вобласць — 30 ліпеня 1982, Віцебск, пахаваны на Паўночных могілках у Мінску) — беларускі драматург, паэт, акцёр, рэжысёр.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў акцёрскі факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (1958). Працаваў акцёрам, загадчыкам літаратурнай часткі Беларускага дзяржаўнага тэатра імя Я.Коласа ў Віцебску (1958—1965), рэжысёрам студыі Беларускага тэлебачання (1965—1976). У 1976—1980 гг. — загадчык літаратурнай часткі Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы.

Літаратурную працу пачаў у 1960 г. Выдаў зборнікі вершаў «Нарачанка» (1969), «Чырвоныя сумёты» (1977). Аўтар п'ес «Ракіроўка» (1975), «Прад'явіце пропуск» (1975), «Сіні снег» (пастаўлена ў 1975), «Шрамы» (апублікавана і пастаўлена ў 1977), «Чалавек з легенды» (з І.Ражковым, апублікавана і пастаўлена ў 1978), «Востраў Алены» (апублікавана і пастаўлена ў 1982), лібрэта тэлеоперы «Ранак» (пастаўлена ў 1968), сцэнарыя тэлефільма «І смех, і бяда» (пастаўлены ў 1973), тэлеспектакля «Вячэра» (пастаўлены ў 1980).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Яўген Пятровіч Шабан // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.