Яўген Рыгоравіч Цвінгель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўген Рыгоравіч Цвінгель
Дата нараджэння 27 сакавіка 1938(1938-03-27) (86 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Яўген Рыгоравіч Цвінгель (нар. 27 сакавіка 1938, г. Бабруйск) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1957 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум. Працаваў тэхнікам-архітэктарам. Служыў у 19571969 гадах у Савецкай Арміі[1]. Працаваў у Ваенпраекце, Мінскпраекце. З 1963 года — галоўны архітэктар Белдзіпрагандлю[1]. У 1970 годзе скончыў Мінскі тэатральна-мастацкі інстытут[2][1].

Член Саюза архітэктараў з 1967 года[2]. Пражываў у Мінску[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Універмаг «Вілія» ў Вілейцы
Гандлёва-грамадскі блок прадпрыемства КБДЭМ

Асноўныя працы: паказальная школа-крама прамгандлю (інтэр’еры) па вул. Маскоўскай (1969, з Л. І. Анікінай), сталовая завода імя Вавілава ў г. Мінску (1980), крама «Кадр» па Ленінскім праспекце (1980); гандлёва-грамадскі блок прадпрыемства КБДЭМ па Партызанскім праспекце, 2 к1 (1978); гандлёвы комплекс «Ударнік» (1989); універсам «Гродна» ў мікрараёне Захад-З (1983), па вул. Будзённага (1988), база Упраўлення рабочага забеспячэння з адміністрацыйным блокам па вуліцы Платонава (1983); універмаг «Вілія»  (ВД) ў Вілейцы (1976); камбінат грамадскага харчавання завода «Гарызонт» (1979, з В. М. Аладавым); рэканструкцыя акружнога Дома афіцэраў (1982, з Г. В. Сысоевым)  — усе у Мінску[1]; фабрыка паўфабрыкатаў і кулінарных вырабаў (1987)[1], дом гандлю (2004) у г. Светлагорску; гандлёва-грамадскі цэнтр у Мінску (2000); амбулаторыя ў вёсцы Сноў (2006); гандлёвы дом у г. Мар’іна Горка (2008); бізнес-цэнтр у г. Мінску (1997)[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны дыпломам I ступені СА СССР (1968) за распрацоўку інтэр’ераў у Мінску[1].

Зноскі

  1. а б в г д е ё Цвингель Евгений Григорьевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. а б в Цвингель Евгений Григорьевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Цвингель Евгений Григорьевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Цвингель Евгений Григорьевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)