Яўген Савельевіч Зак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўген Жак
польск.: Eugeniusz Żak
Фатаграфія
Аўтапартрэт. 1916 г.
Імя пры нараджэнні Яўген Савельевіч Жак
Дата нараджэння 15 снежня 1884(1884-12-15)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 студзеня 1926(1926-01-15)[1][2][…] (41 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  Расійская імперыя
 Францыя
Жонка Hedwig Zach/Jadwiga Zak[d]
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэт
Вучоба
Уплыў Сімвалізм
Уплыў на Парыжская школа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яўген Савельевіч (Эўгеніуш) Жак (Eugeniusz Żak; 15 снежня 1884, Мінская губерня — 15 студзеня 1926, Парыж) — беларускі, французскі і польскі мастак.

Рыбак

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і ў в. Магільна Мінскай губерні, цяпер Уздзенскага раёна Мінскай вобласці. Вучыўся спачатку ва Уздзе, затым у павятовай гімназіі ў Нясвіжы. Закончыў гімназю ў Варшаве. З 1901 года ў Францыі, Мюнхене і Італіі, у 1904 годзе вярнуўся ў Парыж.

Удзельнік Восеньскага салона (з 1904 года), Салона незалежных, выставак Нацыянальнага Таварыства вытанчаных мастацтваў. У 1906—1908 гадах здзейсніў паездку ў Брэтань. Удзельнік Таварыства польскіх мастакоў у Францыі. У 1910 годзе яго праца набыта для Люксембургскага музея. У 1911 годзе персанальная выстаўка ў галерэі Druet. З 1912 года прафесар Académie La Palette. У 1913 годзе жэніцца на мастачцы Ядзвізе Кон, якая пасля стане кіраўніком Galerie Žak.

Выстаўляўся ў галерэях Парыжа, Нью-Ёрку, Кёльне і Лондане. У 1914—1916 гадах жыве на поўдні Францыі.

У 1916 годзе прыязджае ў Польшчу, на радзіму яго жонкі, у горад Чэнстахова. Наведвае Варшаву, яго лічаць адным з заснавальнікаў руху мастакоў «RYTM» стылю ар-дэко (Варшава, 1922). У 1922 годзе ён з’яжджае ў Германію, дзе працуе з Kunst und Dekoration. З 1923 года ў Парыжы.

Яго творчасць знаходзілася пад уплывам сімвалізму, лічыцца прадстаўніком неакласіцызму.

Некаторыя малюнкі Зака захоўваюцца ў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка ў Мінску[3].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сяргей Харэўскі. Сто твораў XX стагоддзя: нарысы па гісторыі мастацтва і архітэктуры Беларусі найноўшага часу / аўт.-укл. С. В. Харэўскі. — Вільня: ЕГУ, 2011. ISBN 978-9955-773-51-1.
  • Anna Król and Artur Tanikowski, Colors of Identity: Polish Art from the American Collection of Tom Podl, National Museum in Kraków: Kraków 2001.
  • Artur Tanikowski, Eugeniusz Zak, translated by Jarek Król, Pogranicze: Sejny 2003.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]