Яўген Станіслававіч Атрошчанка
Яўген Станіслававіч Атрошчанка | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 лістапада 1948[1] (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | кардыялогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук[1] (1992) |
Альма-матар | |
Прэміі |
Яўген Станіслававіч Атро́шчанка[2] (нар. 25 лістапада 1948) — вучоны ў галіне кардыялогіі, доктар медыцынскіх навук (1992).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Мінску. У 1973 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. З 1978 года працуе ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце кардыялогіі (сучасны Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр «Кардыялогія»), галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі хранічнай сардэчнай недастатковасці (у 1994—2011 гадах яе загадчык[3]).
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар навуковых прац па праблемах патагенезу ішэмічнай хваробы сэрца, атэрасклерозу і сардэчнай недастатковасці ў сардэчна-сасудзістых хворых і шляхах дыферэнцыраванай і індывідуалізаванай тэрапіі хворых ішэмічнай хваробай сэрца і сардэчнай недастатковасцю.
Сярод апублікаванага:
- Клинико-патогенетические принципы дифференцированного лечения больных стабильной стенокардией с учетом нарушений микроциркуляции и иммунологических особенностей течения атеросклероза : автореферат дис. … доктора медицинских наук : 14.00.06. — Минск, 1991. — 48 с. : ил.;
- Российский форум «Кардиология 2003»: хроническая сердечная недостаточность и ишемическая болезнь сердца. Анализ итогов / Е. С. Атрощенко // Медицина. — 2003. — № 3. — С. 21—24.;
- Современные представления о роли бета-адреноблокаторов в лечении хронической сердечной недостаточности: уроки cibis II и cibis III / Атрощенко, Евгений Станиславович. — Минск: Белпринт, 2006. — 40 с.: рис., табл. — ISBN 985-459-080-1.
- Статины и коронарная болезнь сердца / Е. С. Атрощенко — Минск : Белпринт, 2007. — 234 с. : ил., табл. ; 21 см. — ISBN 978-985-459-093-6;
- Статины и депрессии: мифы и факты // Медицинские новости. № 6, 2017.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Лаўрэат Прэміі Нацыянальн6ай акадэміі навук Беларусі 2011 года за цыкл прац «Распрацаваць і ўкараніць спалучаны спосаб энда- і эпікардыяльнай рэсінхранізацыі сэрца і карэкцыі атрыявентрыкулярнай недастатковасці ў хворых з цяжкай хранічнай сардэчнай недастатковасцю»[4].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д Атро́шчанка Яўген Станіслававіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы — Мн.: 1996. — С. 78. — 480 с. — ISBN 978-985-11-0061-9
- ↑ БелЭн 1996.
- ↑ Лаборатория хронической сердечной недостаточности // РНПЦ «Кардиология» (руск.)
- ↑ Перечень лауреатов премий 2011 года. Приложение к постановлению Президиума Национальной академии наук Беларуси 26.12.2011 № 57. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Атро́шчанка Яўген Станіслававіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 78. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 5.: Минск — Педиатрия / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2007. — 752 с.: ил. — ISBN 978-985-11-0398-6. — С. 652—653.