Яўген Сямёнавіч Вараб’ёў
| Яўген Сямёнавіч Вараб’ёў | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Уладзімір Мікалаевіч Скварцоў | ||||||
| Пераемнік | Юрый Рыгоравіч Ярашэвіч | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
1969 |
||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Адукацыя | |||||||
Яўген Сямёнавіч Вараб’ёў (нар. 1969, Бабруйск, Магілёўская вобласць) — беларускі дыпламат.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў гістарычны факультэт (1993) і факультэт міжнародных адносін (1995) Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
У 1995—1998 — аташэ, трэці, другі сакратар другога еўрапейскага аддзела (Цэнтральная Еўропа, краіны Балтыі і Скандынавіі) другога палітычнага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 1998—2001 — другі сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы. У 2001—2003 — першы сакратар, саветнік аддзела Усходняй Еўропы ўпраўлення Еўропы МЗС Рэспублікі Беларусь. У 2003—2006 — першы сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Венгрыі. У 2006—2009 — саветнік, начальнік аддзела Паўночнай Еўропы, намеснік начальніка ўпраўлення — начальнік аддзела Паўночнай Еўропы упраўлення двухбаковага супрацоўніцтва галоўнага ўпраўлення Еўропы МЗС Рэспублікі Беларусь. У 2009—2013 — старшы саветнік, саветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы. У 2013—2015 — намеснік начальніка ўпраўлення — начальнік аддзела Паўночнай Еўропы ўпраўлення Еўропы МЗС Рэспублікі Беларусь. У 2015—2019 — начальнік упраўлення Еўропы, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення Еўропы галоўнага ўпраўлення Еўропы і Паўночнай Амерыкі МЗС Рэспублікі Беларусь.
3 12 верасня 2019[1] па 14 студзеня 2025[2] — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Ізраіль.
Валодае англійскай і нямецкай мовамі.
Жанаты, мае сына.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 336 «О Е. С. Воробьеве» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (12 верасня 2019).
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 студзеня 2025 г. № 21 «О Е. С. Воробьеве» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (15 студзеня 2025).