Яўген Сяргеевіч Касцюкевіч
Поўнае імя | Яўген Сяргеевіч Касцюкевіч | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
19 снежня 1989[1] (35 гадоў) |
||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||
Рост | 187 см | ||||||
Вага | 92 кг | ||||||
Пазіцыя | брамнік | ||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||
|
|||||||
|
Яўген Касцюкевіч (нар. 19 снежня 1989, Жодзіна) — беларускі футбаліст, брамнік.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец жодзінскага «Тарпеда», гуляў за дубль клуба, прыцягваўся таксама да асноўнага складу. У 2008 годзе ездзіў на прагляд у маскоўскі ЦСКА, аднак з-за выяўленых праблем са здароўем быў вымушаны вярнуцца ў Беларусь і неўзабаве завяршыў кар’еру[2]. Застаўся працаваць у Жодзіне[3], пазней стаў таксама гуляць у футбол на аматарскім узроўні.
У 2015 годзе стаў працаваць у клубе «Крумкачы» трэнерам брамнікаў і відэааператарам. Пазней з-за некамплекту брамнікаў быў заяўлены за клуб у Першую лігу[4] і неўзабаве стаў асноўным брамнікам клуба, якому дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу. У сезоне 2016 стаў другім брамнікам «Крумкачоў» пасля Андрэя Федарэнкі. 7 мая 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, правёўшы ўвесь матч супраць «Гарадзеі» (0:1).
Сезон 2017 пачаў у якасці другога брамніка «Крумкачоў» пасля Антона Амельчанкі, але той пазней атрымаў траўму і пакінуў каманду, што дазволіла Касцюкевічу заняць месца ў аснове. 29 ліпеня 2017 года ў матчы з «Віцебскам» (выніковы лік 2:2) адзначыўся голам пасля ўдару ад сваёй штрафной пляцоўкі, пазней у гэтым жа матчы атрымаў чырвоную картку і быў выдалены з поля.
Застаўся ў камандзе ў сезоне 2018, калі «Крумкачы» не былі дапушчаныя да ўдзелу ў Вышэйшай лізе і заявіліся ў Другую лігу. У чэрвені 2018 года з’ехаў на жыхарства ў Кітай[5], у верасні вярнуўся ў Беларусь[6] і неўзабаве зноў стаў выступаць за «Крумкачы».
У студзені 2019 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам, які змяніў афіцыйную назву на НФК[7]. У чэрвені 2019 года пакінуў каманду[8]. Пасля пераехаў у Варшаву[9].
Грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]18 жніўня падпісаў адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[10].
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2008 | дубль | Тарпеда | ![]() |
20 | −13 |
2009 | дубль | Тарпеда | ![]() |
12 | −7 |
2015 | Д2 | Крумкачы | ![]() |
18 | −18 |
2016 | Д1 | Крумкачы | ![]() |
4 | −4 |
2017 | Д1 | Крумкачы | ![]() |
15 | −21/1 |
2018 | Д3 | Крумкачы | ![]() |
9 | −6 |
2019 | Д2 | НФК | ![]() |
1 | −3 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Evgeni Kostyukevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Вратарь жодинского «Торпедо» завершил карьеру из-за проблем с сердцем (руск.). sports.ru (5 верасня 2009). Праверана 24 красавіка 2024.
- ↑ Евгений Костюкевич — «Мистер Жодино-2010» . Его мечты — это цели. (руск.)(недаступная спасылка). zhodinonews.by (1 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2014.
- ↑ «Крумкачы» подписали контракт с вратарем Костюкевичем, который работает видеооператором в клубе (руск.). by.tribuna.com (27 чэрвеня 2015). Праверана 24 красавіка 2024.
- ↑ Костюкевич переезжает в Китай по семейным обстоятельствам (руск.). by.tribuna.com (10 чэрвеня 2018). Праверана 24 красавіка 2024.
- ↑ Евгений Костюкевич: «На следующей неделе приступаю к тренировкам» (руск.). by.tribuna.com (2 верасня 2018). Праверана 24 красавіка 2024.
- ↑ Трачинский и Русецкий стали игроками НФК. Костюкевич, Пархачев и еще два футболиста продлили контракты (руск.). football.by (28 студзеня 2019). Праверана 24 красавіка 2024.
- ↑ Костюкевич попрощался с НФК (руск.). football.by (18 чэрвеня 2019). Праверана 24 красавіка 2024.
- ↑ Гэтыя футбалісты з’ехалі з Беларусі: адзін змяніў піва на крыпту, іншы прарываецца з Мексікі ў ЗША . by.tribuna.com (29 лютага 2024). Праверана 24 красавіка 2024.
- ↑ «Требуем признать выборы недействительными». Более 900 спортсменов и работников отрасли подписались под открытым письмом с требованиями к власти (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (18 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2020.