Яўген Ігаравіч Шыкаўка

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Яўген Шыкаўка)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Яўген Шыкаўка
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Яўген Ігаравіч Шыкаўка
Нарадзіўся 15 кастрычніка 1992(1992-10-15)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 185 см
Вага 80 кг
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Грэцыі Ларыса
Нумар 17
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2010 — 2013 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2012   Сцяг Беларусі Полацк 8 (0)
2013   Сцяг Беларусі Слонім 25 (2)
2014 Сцяг Беларусі Славія-Мазыр 12 (0)
2014 — 2017 Сцяг Беларусі Крумкачы (Мінск) 82 (24)
2017 — 2018 Сцяг Беларусі Слуцк 43 (14)
2019 — Сцяг Грэцыі Ларыса 15 (1)
Нацыянальная зборная**
2012 Сцяг Беларусі Беларусь (да 20) 3 (1)
2018 — Сцяг Беларусі Беларусь 2 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 12 чэрвеня 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 12 чэрвеня 2019.

Яўген Шыкаўка (нар. 15 кастрычніка 1992, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік грэчаскага клуба «Ларыса» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец барысаўскага БАТЭ, з 2010 года гуляў за дубль клуба. У ліпені 2012 года разам з Мікітам Рочавым быў аддадзены ў арэнду першалігаваму «Полацку»[2], але яшчэ да канца сезона пакінуў «Полацк» праз канфлікт з галоўным трэнерам Аляксандрам Трайдуком[3]. Сезон 2013 правёў у «Слоніме», пасля чаго далучыўся да мазырскай «Славіі», аднак не здолеў замацавацца ў складзе і ў ліпені 2014 года пакінуў клуб[4].

Пасля зыходу са «Славіі» далучыўся да клуба «Крумкачы», з якім прайшоў шлях ад Другой лігі да Вышэйшай. Хутка стаў адным з лідараў сталічнага клуба, у сезоне 2015 забіў 16 галоў у Першай лізе. Улетку 2015 года меў прапановы ад клубаў Вышэйшай лігі, але застаўся ў «Крумкачах»[5].

2 красавіка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць «Белшыны», выйшаўшы ў стартавым складзе на пазіцыі цэнтральнага нападніка. У гэтым жа матчы забіў свой першы гол у Вышэйшай лізе, усталяваўшы канчатковы лік матча (1:1). У кастрычніку 2016 года падоўжыў кантракт з «Крумкачамі» да канца 2018 года[6]. 29 ліпеня 2017 года разам з шэрагам іншых футбалістаў «Крумкачоў» адмовіўся ехаць на матч супраць «Віцебска» з прычыны затрымкі выплат заробку[7] і неўзабаве па пагадненні бакоў пакінуў каманду[8], пасля чаго стаў іграком «Слуцка»[9]. У складзе слуцкай каманды хутка замацаваўся ў стартавым складзе. У сезоне 2018 з 11 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды і адным з найлепшых у лізе.

У снежні 2018 года пакінуў «Слуцк», маючы варыянты працягу кар’еры за мяжой[10] і ў выніку стаў іграком грэчаскага клуба «Ларыса»[11].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

У 2012 годзе згуляў у трох матчах за малодшую моладзевую зборную Беларусі.

9 чэрвеня 2018 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы першы тайм таварыскага матча супраць Фінляндыі (0:2).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Сцяг Беларусі У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі: 2018

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010 дубль БАТЭ Сцяг Беларусі 9 0
2011 дубль БАТЭ Сцяг Беларусі 32 1
2012 (1) дубль БАТЭ Сцяг Беларусі 11 1
2012 (2) Д2 Полацк Сцяг Беларусі 8 0
2013 Д2 Слонім Сцяг Беларусі 25 2
2014 (1) Д2 Славія-Мазыр Сцяг Беларусі 12 0
2014 (2) Д3 Крумкачы Сцяг Беларусі 12 3
2015 Д2 Крумкачы Сцяг Беларусі 29 16
2016 Д1 Крумкачы Сцяг Беларусі 29 4
2017 (1) Д1 Крумкачы Сцяг Беларусі 12 1
2017 (2) Д1 Слуцк Сцяг Беларусі 14 3
2018 Д1 Слуцк Сцяг Беларусі 29 1

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]