Яўген Эдуардавіч Вітынг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Яўген Эдуардавіч Вітынг
Дата нараджэння 21 ліпеня 1882(1882-07-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 ліпеня 1959(1959-07-28) (77 гадоў)
Месца смерці
Краіна Расійская імперыяСаюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Музычная дзейнасць
Прафесіі оперны спявак
Пеўчы голас тэнар
Інструменты тэнар
Узнагароды Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1955)

Яўге́н (Э́йжэн) Эдуа́рдавіч Ві́тынг (Ві́тынгс) (2 жніўня (20 ліпеня) 1884, Пецярбург — 10 (у некаторых крыніцах 20 і 28) жніўня 1959, г. Мінск) — артыст оперы, оперны спявак (лірыка-драматычны тэнар) і педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Латвійскай ССР (1946) і БССР (1955).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1895—1900 вучыўся ў Камерцыйным вучылішчы. Спевам пачаў навучацца па радзе свайго брата, артыста аперэты Інсарава. Паступіў у Пецярбуржскую кансерваторыю (клас С. Габеля(руск.) бел.), але ў хуткім часе кінуў навучанне. Працягваў браць урокі спеваў у В. Любімава, потым у Л. Кляменцьева(руск.) бел.. У 1904—06 удасканальваўся ў Мілане, дзе займаўся пад кіраўніцтвам Дж. Дэльф'юме. У 1906 дэбютаваў у г. П'ячэнца ў партыі Эдгара, потым выступаў у Мілане. У тым самым годзе вярнуўся ў Расію і быў прыняты ў трупу пецярбуржскага Народнага дома(руск.) бел.. У 1909—18 саліст пецярбуржскага Марыінскага тэатра (дэбютаваў у партыі Сабініна). У 1913 гастраляваў у Казані. З 1918 жыў у Рызе, дзе быў адным з арганізатараў опернага тэатра, на сцэне якога спяваў да 1940 года.

З пачатку 1920-х гадоў стала гастраляваў у многіх краінах: Англіі, Францыі (1924—26, 1934), Манака, Іспаніі (1924—26, 1932, 1934, Мадрыд, Барселона), Італіі (1924—26, 1932, Міланскі тэатр «Ла Скала»), Берліне (1928), Югаславіі (1931, Белград. Загрэб, Любляна), Румыніі (1932, Бухарэст), ЗША (1933, 1933/36, Нью-Ёрк, Філадэльфія), Кітае (1929, Харбін, Шанхай), Японіі (1929), Чэхаславакіі (1934), Фінляндыі, Літве, Эстоніі. Выступаў у Адэсе (1926), Свярдлоўску (1927—28), Тбілісі (1927).

Апошняе выступленне адбылося ў 1946 на сцэне Рыжскага опернага тэатра(руск.) бел. ў партыі Элеазара.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Валодаў моцным, роўным ва ўсіх рэгістрах (з густой сярэдзінай) голасам рэдкай прыгажосці і шырокага дыяпазону (свабодна пераадольваў цяжкасці верхняга рэгістра), адрозніваўся яркай сцэнічнай знешнасцю. Яго выкананю былі ўласцівы дакладнасць фразіроўкі, экспрэсія, лёгкасць і вытанчанасць. Аднак крытыка адзначала недастатковую ўвагу да сцэнічнага боку вобразу. Рэпертуар уключаў звыш 35 партый.

Першы выканаўца партый Трубадура («Цуд роз» П. Шэнка(руск.) бел.); у Марыінскім тэатры — Эрэкле («Здрада» М. Іпалітава-Іванова(руск.) бел. — Беса, Пінкертона («Чыа-Чыа-сан(руск.) бел.»; атрымаў падзячны ліст ад кампазітара Дж. Пучыні), Эрыка («Лятучы галандзец(руск.) бел.» Р. Вагнера), Рыцара («Нюрнбергскія мейстэрзінгеры(руск.) бел.»).

Педагагічная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

З 1920, разам з выступамі на опернай сцэне, выкладаў у Рыжскай кансерваторыі(руск.) бел. (да 1926 і ў 1940—50, з 1947 прафесар), у 1936—40 — у Літоўскай нацыянальнай кансерваторыі(літ.) бел. ў Каўнасе, у 1950—59 — у Мінскай кансерваторыі. Выхаваў цэлую плеяду савецкіх спевакоў, сярод якіх І. Бушкін, М. Ворвулеў, В. Глушакоў, П. Гравеліс, М. Зюванаў, К. Гутаўскас(літ.) бел., Р. Асіпенка, А. Самарадаў.

Сачыненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Сустрэчы і уражанні (урыўкі з кнігі ўспамінаў Я. Э. Вітынгса) // Чырвоная змена (Мінск). 1955. 26 і 29 сакавіка
  • Выдающийся дирижер и композитор (К 40-летию со дня смерти Э. Ф. Направника(руск.) бел.) // Сов. Белоруссия (Минск). 1956. 23 ноября
  • О Ф. И. Шаляпине // Маладосць (Минск). 1957. № 8
  • Беньямино Джильи(руск.) бел. // Чырвоная змена (Минск). 1957. 22 дек.
  • Встречи с Ф. И. Шаляпиным (записаны в 1954 Л. А. Ванковичем) // Неман. 1982. № 5. С. 164—167
  • Сцена и жизнь (Отрывки из книги воспоминаний) / Лит. обраб. Л. А. Ванкович (машинопись). — в ЦГАЛИ БССР, ф. 54, оп. 2, № 14
  • Краткое воспоминание о русских артистах-певцах, выступавших за рубежом России в конце XIX и нач. XX в. (машинопись). — Там же, ф. 54, оп. 2, № 10
  • Автобиография (рук.). — Там же, ф. 54, оп. 1, № 56.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Нисневич И. Выдатны творчы шлях. (Да 75-годзя з нарадження Я. Віцінга) // Літаратура і мастацтва (Минск). 1959. 5 авг.
  • Левик С. Ю.(руск.) бел. Записки оперного певца. — 2-е изд. — М., 1962. С. 408—409
  • Левик С. Ю.(руск.) бел. Четверть века в опере. — М., 1970. С. 364
  • Веpиня С. Ф. Музыкальный театр Латвии и зарождение латышской национальной оперы. — Л., 1973. С. 146—147.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]