Яўген Юр’евіч Валошын
| Яўген Валошын | |
|---|---|
| Яўген Валошын, 2008 год | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Поўнае імя | Яўген Юр’евіч Валошын |
| Дата нараджэння | 17 сакавіка 1986 (39 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Альма-матар | |
| Месца працы | |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесіі | музыкант, журналіст |
| Інструменты | Гітара |
| Жанры | Поп-рок, рэгі |
| Калектывы | Jab Club (з 2009 HandmadE) |
| Лэйблы | Panda Promotion |
Яўген Юр’евіч Валошын (нар. 1986, Мінск) — беларускі музыкант і журналіст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Мінску ў 1986 годзе. Навучаўся ў беларускамоўнай школе № 84. У 2004 годзе скончыў Ліцэй БДУ. У 2009 — Інстытут журналістыкі БДУ. Пасля працаваў у «Еўрапейскім радыё для Беларусі» ды газеце «Камсамольская праўда». У 2010—2011 гадах узначальваў аддзел журналісцкіх расследаванняў у газеце «Звязда».
Узнагароджваўся за лепшыя журналісцкія расследаванні на конкурсе «Вольнае слова» за 2009[1] і 2010[2] гады. Пасля выдання 3 кастрычніка 2009 года яго першага ўганараванага артыкула «У Беларусі легальна прадаюць наркотыкі?»[3] у краіне забаранілі продаж спайсу. Другую ўзнагароду прысудзілі адразу за 2 артыкулы «Як мы куплялі машыну ў Нямеччыне»[4][5] і «Бітва за роднае слова»[6][7][8].
Вёў ток-шоу «План Б» на тэлеканале «Белсат»[9], цяпер вядзе перадачу «Карані праблемаў»[10].
Займаецца тайскім боксам ды стаўся прызёрам студэнцкага першынства Беларусі 2009 года. З 2008 года грае, спявае ды піша музыку ў гурце Jab Club (з 2009-га[11] — HandMade).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Вынікі «Вольнага слова-2009»(недаступная спасылка). Беларуская асацыяцыя журналістаў (7 лютага 2011). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2017. Праверана 30 мая 2017.
- ↑ Вынікі «Вольнага слова-2010»(недаступная спасылка). Беларуская асацыяцыя журналістаў (7 мая 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2021. Праверана 30 мая 2017.
- ↑ Яўген Валошын. У Беларусі легальна прадаюць наркотыкі? // Звязда : газета. — 3 кастрычніка 2009. — № 209 (26817). — С. 4. — ISSN 1990-763x. Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2014.
- ↑ Яўген Валошын. Як мы куплялі машыну ў Нямеччыне (частка 1) // Звязда : газета. — 19 лістапада 2010. — № 227 (26835). — С. 8. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
- ↑ Яўген Валошын. Як мы куплялі машыну ў Нямеччыне (частка 2) // Звязда : газета. — 20 лістапада 2010. — № 228 (26836). — С. 10. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
- ↑ Яўген Валошын. Бітва за роднае слова (частка 1) // Звязда : газета. — 28 снежня 2010. — № 254 (26861). — С. 3. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
- ↑ Яўген Валошын. Бітва за роднае слова (частка 2) // Звязда : газета. — 29 снежня 2010. — № 255 (26862). — С. 3. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
- ↑ Яўген Валошын. Бітва за роднае слова (частка 3) // Звязда : газета. — 30 снежня 2010. — № 255 (26863). — С. 3. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
- ↑ Яўген Валошын: Беларусам таксама давядзецца зрабіць свой выбар, сказаць «пара» . Беларуская асацыяцыя журналістаў (13 чэрвеня 2023). Праверана 24 ліпеня 2025.
- ↑ TV, Belsat. На «Белсаце» стартуе новая праграма – «Карані праблемаў»: пра тое, як не страціць Беларусі і перамагчы . belsat.eu. Праверана 24 ліпеня 2025.
- ↑ Глеб Лабадзенка. Jab Club пераназваўся ў HandmadE і зьняў першы кліп(недаступная спасылка). Тузін гітоў (15 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2018. Праверана 30 мая 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Артыкулы Яўгена Валошына Архівавана 1 лістапада 2013. для Еўрарадыё
- Старонка «У кантакце»
- Яўген Валошын. Ці прадаецца самы папулярны ў Беларусі наркотык на кожным кроку // Звязда : газета. — 26 кастрычніка 2010. — № 209 (26817). — С. 4. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
- Яўген Валошын. Чаму Беларусь не абаранілі ад нашэсця наркатычных «бубак» // Звязда : газета. — 27 кастрычніка 2010. — № 210 (26818). — С. 3. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)