Яўген Якаўлевіч Аршанскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўген Якаўлевіч Аршанскі
Дата нараджэння 18 красавіка 1975(1975-04-18) (48 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар педагагічных навук (2005)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Яўген Якаўлевіч Аршанскі (нар. 18 красавіка 1975, Віцебск) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі навучання і выхавання (хімія). Доктар педагагічных навук (2005), прафесар (2007). Правадзейны член Еўрапейскай акадэміі прыродазнаўства (European academy of natural history, 2010), Расійскай акадэміі прыродазнаўства (2010), член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі навук педагагічнай адукацыі (2010).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут (спецыяльнасць «Біялогія і хімія», 1992), Маскоўскі педагагічны дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура, 2001; дактарантура, 2006).

Працуе ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава (з 1997, біялагічны факультэт, кафедра хіміі, прафесар, з 1 верасня 2020 года — прарэктар па навуковай рабоце).

Навуковыя інтарэсы: тэорыя і методыка навучання хіміі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ганаровае званне «Заслужаны дзеяч навукі і адукацыі РАП» (2010), стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2010), медаль імя У. І. Вярнадскага (2010).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Непрерывная химико-методическая подготовка обучающихся в системе «профильный класс — педвуз — профильный класс» : диссертация … доктора педагогических наук : 13.00.02 : защищена 20.10.2005 : утверждена 27.01.2006 / Аршанский Евгений Яковлевич. — Санкт-Петербург, 2005.
  • Система подготовки учителя химии к работе в классах гуманитарного профиля : автореферат диссертации … кандидата педагогических наук : 13.00.02 / Аршанский Евгений Яковлевич. — Москва, 2001.
  • Методика обучения химии в классах педагогического профиля : монография / Е. Я. Аршанский. — Москва, 2006.
  • Методика обучения химии в классах гуманитарного профиля / Е. Я. Аршанский. — Москва, 2002.
  • Методика преподавания химии: практикум: учебное пособие для студентов учреждений высшего образования по химическим специальностям / В. Э. Огородник, Е. Я. Аршанский. — Минск, 2014.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]