Яўген Яўгенавіч Анегін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Яўген Яўгенавіч Анегін
Дата нараджэння 17 ліпеня 1932(1932-07-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 лістапада 2002(2002-11-22) (70 гадоў)
Род дзейнасці вучоны
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1982)
Навуковае званне
  • прафесар[d]
  • член-карэспандэнт АН БССР[d]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Дзяржаўная прэмія СССР

Яўген Яўгенавіч Анегін (нар. 17 ліпеня 1932, Кастрама, Расія — 22 лістапада 2002) — вучоны ў галіне электроннага машынабудавання. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1986), доктар тэхнічных навук (1982), прафесар (1989)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1955). З 1956 года вядучы канструктар Мінскага завода аўтаматычных ліній. З 1963 года вядучы канструктар, начальнік аддзела, галоўны інжынер, намеснік начальніка канструктарскага бюро дакладнага электроннага машынабудавання (КБТЭМ) Міністэрства электроннай прамысловасці СССР (Мінск). З 1971 года намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце навукова-вытворчага аб’яднання «Планар», галоўны інжынер КБТЭМ, з 1974 года генеральны дырэктар НВА «Планар», начальнік КБТЭМ.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследаванні ў галіне тэорыі праектавання прэцызійнага тэхналагічнага абсталявання для вытворчасці вялікіх і звышвялікіх інтэгральных схем, прынцыпаў яго пабудовы і тэхналогіі вырабу. Распрацаваў новыя фізічныя і тэхналагічныя прынцыпы пабудовы оптыка-механічнага і зборачнага абсталявання ў вытворчасці вырабаў мікраэлектронікі і сродкі для іх рэалізацыі.

Аўтар каля 100 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій, 46 вынаходак.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўная прэмія СССР 1973 года за распрацоўку і ўкараненне ў масавую вытворчасць высокачастотных транзістараў серыі КТ-315.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1981), Кастрычніцкай рэвалюцыі (1986), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976), медалём[2].

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Робототехника в технологическом оборудовании для микроэлектроники // Электронная промышленность. 1981. Вып.10.
  • Обеспечение точности и производительности прецизиционного оборудования // Там же. 1983, № 1.
  • Точное машиностроение для микроэлектроники. Мн.: Радио и связь, 1986.
  • Автоматическая сборка интегральных схем. Мн.: Вышэйшая школа, 1990 (совм. с В. А. Зеньковичем, Л. Г. Битно).

Зноскі