Перайсці да зместу

Яўген Яўгенавіч Бонч-Асмалоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўген Яўгенавіч Бонч-Асмалоўскі
Дата нараджэння 17 (30) мая 1908
Дата смерці 18 сакавіка 1969(1969-03-18) (60 гадоў)
Месца пахавання
Род дзейнасці хірург, выкладчык універсітэта
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі ордэн Чырвонай Зоркі
Заслужаны ўрач Беларускай ССР

Яўген Яўгенавіч Бонч-Асмалоўскі (17 мая 190818 сакавіка 1969) — беларускі хірург, ваенны ўрач, палкоўнік медыцынскай службы. Заслужаны ўрач БССР (1963)[1].

Пасля заканчэння Смаленскага ўніверсітэта ў 1930 годзе працаваў галоўным урачом раённых бальніц Смаленскай вобласці. У 1940 годзе ўпершыню ва ўмовах Дзямідаўскай бальніцы выканаў аперацыю на сэрцы[1].

Выкладаў на кафедры ваенна-палявой хірургіі Мінскага медыцынскага інстытута. Галоўны хірург Беларускай ВА (1957—1965)[1].

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1].

Пахаваны на Усходніх могілках г. Мінска (Беларусь), участак 26[1].

Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, 2 ордэнамі Чырвонай Зоркі і Айчыннай вайны II ступені, медалямі[1].

Зноскі