Яўлашава (Пензенская вобласць)
Пасёлак
Яўлашава
|
Яўлашава (руск.: Евлашево) — пасёлак гарадскога тыпу ў Пензенскай вобласці Расіі.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасёлак размешчаны за 12 км на ўсход ад Кузнецка, у вярхоўях ракі Труёў.
У пасёлку знаходзіцца чыгуначная станцыя Яўлашава на лініі паўднёвага напрамка Транссібірскай магістралі, а каля пасёлка праходзіць федэральная аўтамабільная дарога М5 «Урал».
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў канцы XVII стагоддзя на землях дзікага поля, перададзеных 29 ліпеня 1693 года ў Саранскім павеце страпчаму Аляксею Сямёнавічу Фёдараву і двараніну Пятру Цімафеевічу Яўлашаву «ва ўрочышчах ад вусця рэчкі Сараскула па правы бок зямлі Васіля Смолкава з таварышамі, уверх па абодва бакі рэчкі Труёўкі і Труёўскіх вяршыняў». Пётр Яўлашаў да 1713 года пасяліў на гэтых землях сялян і тым самым паклаў пачатак населенаму пункту; у тым жа годзе асвечана пабудаваная на сродкі гэтага памешчыка царква ў імя Архангела Міхаіла.
З 1957 года — пасёлак гарадскога тыпу.