Яўрэйскі гістарычны музей (Амстэрдам)
| Яўрэйскі гістарычны музей | |
|---|---|
| | |
| Заснаваны | 1932 |
| Падпарадкаванасць | Jewish Cultural Quarter[d] |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |
| Адрас | Jonas Daniël Meijerplein, 2 - 4 і Nieuwe Amstelstraat 1[1] |
| Тэлефон | +31-20-531-0310 |
| jck.nl/locatie/jo… (гал.) (англ.) | |
Яўрэйскі гістарычны музей у Амстэрдаме (нідэрл.: Joods Historisch Museum te Amsterdam) — музей гісторыі яўрэйскага народа, размешчаны ў Амстэрдаме.
Музей быў створаны 23 мая 1930 года пад назвай «Фонд Яўрэйскі гістарычны музей» (нідэрл. Stichting Joods Historisch Museum) з мэтай збору і экспанавання прадметаў яўрэйскай культуры, якія адлюстроўваюць жыццё яўрэйскага народа агулам і галандскай абшчыны ў прыватнасці. Музей размяшчаўся ў сярэднявечным будынку Вагавой Палаты.
Пасля акупацыі нацысцкай Германіяй музей быў зачынены, а большая частка яго калекцыі разрабавана. Частку музейных экспанатаў удалося вярнуць пасля вайны.
Пасля аднаўлення дзейнасці музея ў 1955 годзе большая частка яго экспазіцыі прысвечана Халакосту — пераследу і знішчэнню нацыстамі нідэрландскіх, а таксама нямецкіх і аўстрыйскіх яўрэяў, якія беглі ў Амстэрдам. З 3 мая 1987 года ён размяшчаецца ў былой Вялікай сінагозе нідэрландскай сталіцы.
Музей сабраў вялікую калекцыю карцін галандскіх яўрэйскіх мастакоў і неяўрэў, якія адлюстроўвалі яўрэйскую тэматыку. 20 лістапада 1971 г. Альберт і Паўла Саламон ахвяравалі музею буйную калекцыю карцін іх дачкі Шарлоты Саламон, якая загінула ў Асвенціме ў кастрычніку 1943 года.
У музеі дзейнічае шэраг пастаянных экспазіцый: «Рэлігія», «Гісторыя яўрэяў у Нідэрландах 1600—1900» і «Гісторыя яўрэяў у Нідэрландах 1900 — сённяшні дзень».
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://whichmuseum.nl/museum/joods-museum-amsterdam-195 Праверана 14 мая 2022.