Яўрэйскі нацыянальны фонд
Яўрэйскі нацыянальны фонд | |
---|---|
![]() | |
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | асацыяцыя[d], Jewish organization[d] і некамерцыйная арганізацыя |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1901 |
Узнагароды | |
kkl.org.il (іўрыт) (англ.) (руск.) | |
![]() |
Яўрэйскі нацыянальны фонд (іўр.: קרן קימת לישראל — Керэн Каемет ле-Ісраэль — ККЛ) — некамерцыйная арганізацыя, якая належыць да Сусветнай сіянісцкай арганізацыі , заснаваная на пятым сіянісцкім кангрэсе ў Базелі ў 1901 годзе.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Фонд стварылі для куплі зямель у Палесціне (пасля і Ізраілі) пад яўрэйскія паселішчы.
Першапачатковая арганізацыя стваралася для куплі зямель для яўрэйскіх паселішчаў, пасля пачала займацца аховай прыроды, экалагічнай адукацыяй і развіццём турызму. У 1960 годзе было дасягнута пагадненне, па якім ККЛ застаецца фармальным уладальнікам набытых зямель, а іх эксплуатацыяй будзе займацца створанае для гэтага Зямельнае ўпраўленне Ізраіля. Па законе ад 1953 года мэты арганізацыі вызначаліся як: а) набыццё зямель і б) іх засяленне яўрэямі. Згодна са статутам арганізацыі, яна не мела права прадаваць зямлю неяўрэям. Таму на працягу многіх гадоў была практыка, калі араб хацеў купіць або выкарыстоўваць зямлю ККЛ, тая перадавалася дзяржаве, і ўжо дзяржава прадавала гэтую зямлю; узамен ККЛ атрымліваў адвольны ўчастак зямлі. Гэтая практыка прывяла да абвінавачванняў ККЛ у расізме і падачы позваў у Вярхоўны Суд Ізраіля, пасля чаго суд абавязаў дзяржаву і ККЛ аднавіць працэдуру абмену тэрыторыямі.
Да 2007 года фонд валодаў 13 % агульнай плошчы зямель у Ізраілі. З моманту свайго стварэння ККЛ пасадзіў звыш 240 млн дрэў у Ізраілі. Ён таксама пабудаваў 180 плацін і вадасховішчаў і стварыў больш за 1000 паркаў. Вадасховішчы ККЛ даюць краіне штогод каля 300 мільёнаў кубаметраў пітной вады. ККЛ было пракладзена 7000 кіламетраў лясных і сельскагаспадарчых дарог.
-
Штаб-кватэра Яўрэйскага нацыянальнага фонду ў Іерусаліме.
-
Карта лясоў пасаджаных у Ізраілі Яўрэйскім нацыянальным фондам.
-
Нядаўні саджанец з пасадак Яўрэйскага нацыянальнага фонду.
-
Лес Эштаоль, пасаджаны Яўрэйскім нацыянальным фондам.