Яўсей Рыгоравіч Трафімаў
Яўсей Рыгоравіч Трафімаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 лютага 1886 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 студзеня 1970 (83 гады) |
Месца смерці | |
Партыя | |
Член у |
Яўсей Рыгоравіч Трафімаў (15 лютага 1886 Хатоўня, Рагачоўскі павет, Магілёўская губерня — 20 сакавіка 1970, Ленінград) — беларускі палітычны дзеяч. Адзін з лідэраў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 15 лютага 1886 года ў в. Хатоўня Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні ў сялянскай сям’і[1].
У час Польска-савецкай вайны 1919—1920 гадоў — загадчык інструктарска-арганізацыйнага аддзелу Часовага беларускага нацыянальнага камітэта ў Мінску. Уваходзіў у Ваенна-рэвалюцыйны камітэт БССР, адкуль быў выключаны з-за адмовы падпісаць Дэкларацыю аб другім абвяшэчнні БССР. Пасля працаваў у кааперацыі, у 1924—1930 гадах — кіраўнік крэдытна-планавага аддзелу Беларускага сельгасбанка. Быў членам праўлення Беларускага сельгасбанка[2].
12 ліпеня 1930 года арыштаваны па справе «Саюзу вызвалення Беларусі». Асуджаны 10 красавіка 1931 года калегіяй АДПУ за шкодніцтва, за антысавецкую агітацыю паводле артыкулаў 58-4, 7, 10, 11 Крымінальнага кодэкса РСФСР, высланы на 5 гадоў у г. Сарапул Вотскай аўтаномнай вобласці РСФСР (цяпер — Удмурція)[3].
Пасля сканчэння тэрміна высылкі жыў у Іркуцку, працаваў у банку. Рэабілітаваны 18 верасня 1960 года Судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР[3]. Асабовая справа Я. Р. Трафімава захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі (справа 20951-с)[2].
З 1961 года жыў у Ленінградзе.
Памёр 20 сакавіка 1970 года[1] ў Ленінградзе.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Міхнюк У. М. Трафі́маў Яўсей Рыгоравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 521. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Трафі́маў Яўсей Рыгоравіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 518—519. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.