Яўстафій Яўстаф’евіч Леановіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Яўстафій Яўстаф’евіч Леановіч
Дата нараджэння 16 чэрвеня 1936(1936-06-16) (84 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Узнагароды

Яўстафій Яўстаф’евіч Леановіч (нар. 16 чэрвеня 1936, в. Камяніца, цяпер Смаргонскі раён) — беларускі архітэктар, аўтар праектаў шматлікіх станцый метрапалітэна.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1966 годзе. У 1956—1959 гадах працаваў у будаўніча-мантажным упраўленні г. Вэнтспілс (Латвія), у 1966—1969 гадах старшы архітэктар інстытута «Бранскграмадзянпраект» (г. Бранск, Расія). З 1969 года ў Мінску ў інстытуце «Белпрампраект», у 1977—1998 гадах галоўны архітэктар мінскага філіяла маскоўскага інстытута «Метрадзіпратранс».

Пражываў у Мінску.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Адзначаны 1-й прэміяй на Усесаюзным конкурсе за найлепшы праект станцыі Днепрапятроўскага метрапалітэна (1982), 1-й прэміяй на конкурсе за найлепшае архітэктурнае рашэнне станцыі метро другой лініі Мінскага метрапалітэна (1983), прэміяй СМ СССР і залатым медалём за праектаванне і будаўніцтва першага ўчастка Мінскага метрапалітэна (1987), Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1987).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]