Яўстах Курч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Яўстах Курч
Jaŭstach Kurč. Яўстах Курч.jpg
Яўстах Курч. Невядомы мастак, XVII ст.
Herb Radwan.svg
Герб «Радван»
Кашталян віцебскі
1639 — 1647
Папярэднік: Мікалай Завіша
Пераемнік: Юзаф Кляноўскі
 
Смерць: 1647(1647)
Род: Курчы
Бацька: Марцін Курч
Жонка: 1) Раіна Валовіч
2) Ганна Мірская
3) Сюзанна Тышкевіч

Яўстах Курч (? — 1647) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Падкаморы парнаўскі (15991602) і гарадзенскі1617), кашталян віцебскі1639).

Валодаў маёнткамі Сянно, Уснач, Бераставіца. Трымаў Упіцкае староства1618).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З шляхецкага роду Курчоў, сын Марціна.

У 1609 збудаваў мураваны касцёл у Сянно. У 1635 заснаваў кляштар францысканцаў у Горадні. Ахвяраваў манахам вялікі абсталяваны мураваны дом, размешчаны ў месце па вуліцы Маставой[1].

За фундатарскую дзейнасць у гарадзенскім касцёле Маці Божай Анёльскай змясцілі партрэты Яўстаха Курча і ягонай жонкі.

Зноскі

  1. Антон Шыдлоўскі. Касцёл анельскай Божай маці (францішканскі) // «Слова Жыцця» № 19 (312), 31 кастрычніка 2010.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]