Яўстах Кірдзей

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Яўстах Кірдзей
POL COA Bełty.svg
Герб «Бэлты»
11-ы Кашталян жамойцкі
1653 — 1661
Папярэднік: Аляксандр Нарушэвіч
Пераемнік: Якуб Тэадор Кунцэвіч
18-ы Кашталян смаленскі
1649 — 1653
Папярэднік: Пётр Рудаміна-Дусяцкі
Пераемнік: Уладзіслаў Валовіч
 
Смерць: 1661(1661)
Род: Кірдзеі
Бацька: Кірдзей Радзіваноўскі
Маці: Соф'я Валовіч
Жонка: Соф'я Храпавіцкая
Дзеці: Ян Казімір

Яўстах Кірдзей (? — 1661) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян смаленскі (16491653) і жамойцкі (16531661).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Быў каралеўскім дваранінам, З канца 1610-х займаў розныя пасады ў Гарадзенскім павеце: падстолі да 1626, земскі пісар з 1626, падсудак з 1639, харунжы з 1646. У 1649 годзе дасягнуў сенатарскай годнасці, стаўшы кашталянам смаленскім, а пазней і жамойцкім.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з роду Кірдзеяў герба «Бэлты», сын Кірдзея Радзіваноўскага і Соф'і Валовіч.

Быў жанаты з Соф'яй Храпавіцкай, дачкой троцкага земскага суддзі Адама Храпавіцкага. Сын Яўстаха Ян Казімір Кірдзей стаў троцкім кашталянам.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]