Яўхім Ерамеевіч Сіроцін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўхім Ерамеевіч Сіроцін
руск.: Ефим Еремеевич Сиротин
Дата нараджэння 13 (25) кастрычніка 1888[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 ліпеня 1949(1949-07-22)[2] (60 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры
Навуковая сфера фізіка і матэматыка
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Яўхім Ерамеевіч Сіро́цін[4] (руск.: Сиротин Ефим Еремеевич; 13 кастрычніка 1888 — 22 ліпеня 1949[5] (у 1947[4])) — вучоны, фізік і матэматык, кандыдат фізіка-матэматычных навук[5], прафесар (1918).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сяле Салёнае Займішча Чарнаярскага павета Астраханскай губерні. У 1907 годзе скончыў Саратаўскую гімназію, у 1913 годзе — фізіка-матэматычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. У 1913—1914 гадах працаваў у ім у фізічнай лабараторыі, у 1914—1916 гадах у Маскоўскім вышэйшым тэхнічным вучылішчы асістэнтам кафедры фізікі. У 1916—1918 гадах выкладаў у Маскоўскім універсітэце, у 1918—1922 гадах прафесар кафедры фізікі Кастрамскога ўніверсітэта. З 1922 года Я. Е. Сіроцін у Беларускім дзяржаўным універсітэце на фізіка-матэматычным аддзяленні педагагічнага факультэта. Загадваў кафедрай фізікі і адначасова фізічнай лабараторыяй і кабінетам. У 1925 годзе быў камандзіраваны з мэтай навукова-педагагічнага ўдасканалення ў Кембыджскі ўніверсітэт. Тут ён пад кіраўніцтвам Э. Рэзерфорда вывучаў метады радыеактыўных вымярэнняў[4]. З 1937 года Я. Е. Сіроцін у Калінінскім педагагічным інстытуце, дзе ў 1945—1949 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры тэарэтычнай фізікі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых прац па дыферэнцыяльных ураўненнях, матэматычных метадах у фізіцы.

Сярод апублікаванага:

  • Центробежные силы в газе / Е. Е. Сиротин. — Минск, 1928.
  • Асновы электратэхнікі: дапаможнік для прафтэхшкол і тэхнікумаў / рэдактар Я. Я. Сіроцін. — Мінск, 1931.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]