Яўхім Яўсеевіч Кіпель

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Яўхім Кіпель)
Jump to navigation Jump to search
Яўхім Яўсеевіч Кіпель
Род дзейнасці: публіцыст
Дата нараджэння: 25 снежня 1895(1895-12-25)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 27 ліпеня 1969(1969-07-27) (73 гады)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Дзеці: Вітаўт Кіпель
Альма-матар:

Яўхім Яўсеевіч Кіпель (25 снежня 1895, Байлюкі, Бабруйскі павет, Мінская губерня (цяпер Глускі раён Магілёўскай вобласці) — 27 ліпеня 1969, ЗША. Крыптанімы: К-ль; Я.К-ль) — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, педагог, публіцыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1915 удзельнік 1-й сусветнай вайны, скончыў 2-ю Кіеўскую ваенную школу прапаршчыкаў. З 1918 у Чырвонай Арміі. З 1921 у Мінску, член Навукова-тэрміналагічнай камісіі пры Наркамасвеце БССР. Вучыўся ў БДУ (скончыў у 1926), у 19221927 выкладаў беларускую мову і прыродазнаўства ў школах Мінска. З 1926 сакратар аддзела прыроды і народнай гаспадаркі Інбелкульта, адначасова лектар на педкурсах у Мінску. Са студзеня 1928 аспірант БДУ, у кастрычніку 1929 выключаны па ідэалагічных матывах. З сакавіка 1930 выкладчык Мінскіх педкурсаў пры педтэхнікуме.

Арыштаваны ДПУ БССР 28 чэрвеня 1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі»; паводле пастановы Калегіі АДПУ СССР ад 10 сакавіка 1931 высланы ў Налінск Вяцкай вобласці на 5 гадоў. Паўторна арыштаваны ў Арле ў снежні 1935; асуджаны на 5 гадоў лагераў. Вызвалены ў снежні 1940. Пасля вызвалення настаўнічаў у Саратаве. У пачатку 1942 мабілізаваны ў Чырвоную Армію. З чэрвені 1942 у Мінску. Супрацоўнічаў з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі. Працаваў у Інспекцыі беларускіх школ, Беларускай народнай самапомачы. Рэдагаваў газету «Голас вёскі». З 1944 кіраўнік навуковага аддзела БЦР. На 2-м Усебеларускім кангрэсе абраны яго старшынёй.

З сярэдзіны 1944 у Германіі. Падрыхтаваў да друку кнігу ўспамінаў пра савецкія лагеры «З іхняга раю».

З 1950 у ЗША, з 1951 уваходзіў у Беларускі кангрэсавы камітэт Амерыкі, стварыў Аб’яднанне беларускіх вязняў савецкіх лагераў. Публікаваўся ў беларускай эмігранцкай прэсе. Успаміны Яўхіма Кіпеля захоўваюцца ў архіве Беларускага інстытута навукі і мастацтва (БІНіМ) у Нью-Ёрку. Рэабілітаваны 10 чэрвеня 1988.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Шляхі да паляпшэння чалавечага роду // Полымя. 1927, № 2;
  • Як нас вучылі // Запісы БІНІМ. 1977. Т. 15;
  • Эпізоды. Нью Ёрк, 1998.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ляхоўскі У. Пра Яўхіма Кіпеля // Спадчына. 1995, № 3;
  • Возвращенные имена; ЭГБ, т. 4.
  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9