Яўхім Майсеевіч Фамін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Яўхім Майсеевіч Фамін
руск.: Ефим Моисеевич Фомин
Партрэт
Род дзейнасці: ваенны
Дата нараджэння: 15 студзеня 1909(1909-01-15)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 26 чэрвеня 1941(1941-06-26) (32 гады)
Месца смерці:
Партыя:
Узнагароды і прэміі:
ордэн Леніна
Commons-logo.svg Яўхім Майсеевіч Фамін на Вікісховішчы

Яфім Майсеевіч Фамін (15 студзеня 1909, Калышкі, Лёзненскі раён — 26 чэрвеня 1941, Брэст) — савецкі афіцэр, палкавы камісар, намеснік камандзіра 84-га стралковага палка 6-й Арлоўскай Чырванасцяжнай дывізіі. Адзін з кіраўнікоў абароны Брэсцкай крэпасці ў чэрвені 1941 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў беднай яўрэйскай сям’і (бацька — каваль, маці — швачка). Пасля смерці бацькоў выхоўваўся цёткай, потым дзядзькам. У 1921 годзе быў вучнем цырульніка, затым шаўца ў Віцебску. У 1922 годзе прыняты выхаванцам у Віцебскі дзіцячы дом. У 1924 годзе прыняты ў камсамол. У 1927—1929 гг. — Пскоўская акруговая камуністычная партыйна-савецкая школа II ступені. У 1929 г. — Каломенская савецкая партыйная школа. Па заканчэнні працаваў інструктарам Каломенскага райкама партыі. У 1930 годзе ўступіў у шэрагі УКП(б). У 1932 годзе па партыйнай мабілізацыі накіраваны на партыйна-палітычную працу ў РСЧА. Сакратар камсамольскай арганізацыі зенітнага палка, палітрук роты, інструктар палітаддзела стралковай дывізіі, ваенны камісар стралковага палка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]