Якім Марахоўскі
Якім Марахоўскі | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Царква | Грэка-Каталіцкая Царква | ||||||
| Папярэднік | Іпацій Пацей | ||||||
| Пераемнік | Іосіф Вельямін Руцкі | ||||||
|
|
|||||||
| Адукацыя | Калегіум Св. Афанасія (Рым) | ||||||
| Дзейнасць | каталіцкі святар, пісьменнік, каталіцкі біскуп | ||||||
| Нараджэнне |
каля 1576 |
||||||
| Смерць |
люты 1631 |
||||||
| Пахаванне | |||||||
| Бацька | Сцяпан | ||||||
Якім або Іаакім, Іаахім (часам памылкова Яўхім), свецкае імя Ілья Марахоўскі (польск.: Joachim Eliasz Morochowski), (каля 1576, Львоў, Карона Каралеўства Польскага — люты 1631, Уладзімір, Карона Каралеўства Польскага) — уніяцкі епіскап уладзімірскі і берасцейскі, рэлігійны пісьменнік-палеміст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ілья Марахоўскі нарадзіўся ў сям’і шляхціча Рускага ваяводства Сцяпана Марахоўскага герба «Корчак»[1][2]. У 1596—1603 гадах вывучаў філасофію і тэалогію ў Грэчаскім Калегіуме Св. Афанасія ў Рыме[3]. Пасля вяртання ў Рэч Паспалітую адзін з найбліжэйшых паплечнікаў уніяцкага мітрапаліта Іпація Пацея ў справе пашырэння уніі. Выконваў асабістыя даручэнні мітрапаліта ў розных справах[4]. З 1609 года сакратар караля Жыгімонта III Вазы[5].
У 1611 годзе ён атрымаў святарскія пасвячэнні, у 1612 годзе ўступіў у Ордэн базыльянаў і ўзяў манаскае імя Якім. 9 жніўня 1613 года па смерці Іпація Пацея атрымаў каралеўскі прывілей на Уладзімірскую і берасцейскую епархію[6]. 3 ліпеня 1614 года пасвечаны мітрапалітам Іосіфам Вельямінам Руцкім на пасаду епіскапа Уладзімірскага і берасцейскага[7]. Энергічна распаўсюджваў царкоўную унію на тэрыторыі епархіі, у тым ліку і адміністрацыйнымі сродкамі, што выклікала супраціўленне праваслаўных. У сеймавай інструкцыі 1616 года валынская шляхта дамагалася скасавання каралеўскага прывілея на епархію, нададзенага Марахоўскаму, і перадачы ўладыцтва ўраджэнцу Валыні[8]. Але гэтыя захады не мелі поспеху. У 1629 годзе Якім Марахоўскі ўдзельнічаў у падрыхтоўцы супольнага сабора праваслаўных і грэка-католікаў у Львове з мэтай наступнага заключэння новай царкоўнай уніі. Меркавалася напярэдадні сабора паслаць яго як «вельмі вучонага» епіскапа для дыскусій па багаслоўскіх пытаннях з праваслаўнымі[9]. Дэталі плана абмяркоўваліся 9 ліпеня 1629 года на ўніяцкім царкоўным саборы ва Уладзіміры Валынскім[10]. Але, бо ідэю новай уніі не падтрымала большасць праваслаўнай шляхты і духавенства, сабор у Львове так і не адбыўся. Яўхім Марахоўскі клапаціўся пра адукацыю духавенства. На Кобрынскім саборы 1626 года ён ахвяраваў 2000 флорынаў на адкрыццё ўніяцкай семінарыі[11]. Матэрыяльна падтрымліваў уніяцкую школу ва Уладзіміры Валынскім. Каля 1626 годзе ў сталіцы епархіі заснаваў брацтва Прачыстай Маці Божай і шпіталь [12] Выдаткаваў грошы на аднаўленне кафедральных цэркваў і літургічнага начыння ва Уладзіміры Валынскім і Берасці[13]. Памёр 19 сакавіка 1631 года[14], пахаваны, паводле запавету, ва Уладзіміры Валынскім[15].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Іаакім Марахоўскі адзін з першых уключыўся ў літаратурную палеміку з праваслаўнымі ў абарону царкоўнай уніі. Пісаў на польскай мове.
Яго першая апублікаваная праца пад тытулам «Парыгорыя або заспакаенне з’едлівага Ляманту ўяўнай Божай Царквы» (1612) напісана ў адказ на «Трэнас» (1610) праваслаўнага публіцыста Мялеція Сматрыцкага. Твор мае падкрэслена апалагетычны характар. Аўтар паказвае перавагі Каталіцкай Царквы ў веравучэнні, царкоўнай арганізацыі і абраднасці над Праваслаўнай. Вялікая колькасць цытатаў з Бібліі і твораў Айцоў Царквы, сакавітая мова дазваляюць залічыць «Парыгорыю» да лепшых узораў палемічнай літаратуры Рэчы Паспалітай XVII ст.
Прычыны падзелу Хрысціянскай Царквы на Каталіцкую і Праваслаўную аналізуюцца ў кнізе «Размовы пра пачатак адарвання Грэчаскай Царквы ад Рымскага Касцёла» (1622)[16]. Якім Марахоўскі — аўтар першага друкаванага жыццяпісу Іасафата Кунцэвіча («Рэляцыя пра жорсткае забойства Іасафата епіскапа полацкага» (1624). (На думку ўкраінскага гісторыка Івана Скрутэня твор напісаны мітрапалітам Іосіфам Вельямінам Руцкім, а Якім Марахоўскі быў яго выдаўцом).[17]. Пераклаў з грэчаскай на польскую мову кнігу візантыйскага гісторыка Х ст. Нікіты Пафлагона «Жыццё Святога Ігната, патрыярха Царградскага» (1624)[18].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Blazejovskyj Dmytro. Byzantine Kyivan rite students in Pontificial colleges, and in seminaries, universities and institutes of central and western Europe, 1576—1983. — Romae, 1984.— Page 82 — № 4.
- ↑ Niesecki Kasper. Herbarż Polski — T. VI — W Lipsku, 1841. — .S. 463—464
- ↑ Blazejovskyj Dmytro. Byzantine Kyivan rite students in Pontificial colleges, and in seminaries, universities and institutes of central and western Europe, 1576—1983. — Romae, 1984.— Page 82 — № 4.
- ↑ Жукович П. С. Сеймовая борьба православного западнорусского дворянства с церковной унией (до 1609 г.) — С — Петербург, 1901 — Стар. 555, 560, 562, 563
- ↑ Ludomir Bienkowski . Morochowski Eliasz Joachim // Polski Słownik Biograficzny. — T. 21 — Wrocław — Warszawa — Kraków — Gdańsk. 1976 — S. 778.
- ↑ Архив Юго — Западной России. — Часть I — Том VI — Киев. 1883. — № CLXVI — C. 422—424.
- ↑ Описание документов архива западнорусских униатских митраполитов. — Спб.,1897 — Т. 1 — № 368. — С. 150—151
- ↑ Теодорович Н. Город Владимир Волынской губернии в связи с историей волынской иерархии — Почаев, 1893. — С. 74
- ↑ Хома І. Ідея спільного синоду в 1629 р. — Богословія — Рим, 1973 — т. 37, — Стар. 17.
- ↑ Хома І. Ідея спільного синоду в 1629 р. — Богословія. — Рим, 1973 — т. 37, — Стар. 22 — 23.
- ↑ Kulczynski I. Specimen Ecclesiae Ruthenicae ab origine susceptae fidei ad nostra usquè tempora in suis capitibus seu primatibus Russiae cum S. Sede Apostolica Romana semper unitae…— Parisiis, 1859 — P. 216.
- ↑ Архив Юго — Западной России. — Часть 1. — Том VI — Киев, 1883 — № 253 — С. 623—630.
- ↑ Ludomir Bienkowski. Morochowski Eliasz Joachim // Polski Słownik Biograficzny. — T. 21 — Wrocław — Warszawa — Kraków — Gdańsk. 1976 — S. 778.
- ↑ Bishop Joachim Morochowski, O.S.B.M.
- ↑ Архив Юго — Западной России. — Часть 1. — Том VI — Киев, 1883 — № 253 — С. 623—630; -№ 255 — С. 632—633.
- ↑ Олена Бай. Унійний вимір польськомовної прози Йоахима Іллі Мороховського(недаступная спасылка) // Київські полоністичні студії. Збірник наукових праць. ― Том XVIII. ― Київ 2011. ― С. 126—131
- ↑ Й. Скрутень. Перший життєпис Св. Йосафата.//Записки Чина Св. Василія Великого. — Том. 1 — Вип.2 — 3 — Жовква. 1925. — Стар. 363
- ↑ Ozorowski Edward. Eklezjologia unicka w Polsce w latach 1597—1720 // Wiadomości Kościelne Archidiecezji Białostockiej. — 1978 — № 4 — S. 74 — 75.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Παρηγορια albo Utulenie uszczypliwego Lamentu mniemaney Cerkwie Swiętey Wschodniey zmyślonego Theophila Orthologa przez Heliasza Morochowskiego Secret. J. K. Mości.w Wilnie w Drukarni Leona Mamonicza, Typographa J. K. M. Roku 1612.
- Discurs o początku rozerwania Cerkwie Greckiey od Kościoła Rzymskiego y kto był tego przyczyną, przytym krótkie a prawdziwe opisanie prawdziwego osmego Soboru powszechnego.w Zamościu w drukarni Akademickiey 1622.
- Relacia o zamordowaniu okrutnym y osobliwey świątobliwości w Bodze Wielebnego Oyca Jozaphata Kuncewicza Archiepiszkopa Połockiego krotko a prawdziwie opisana.w Zamościu R. P. 1624.
- Życie Świętego Ignacego Patriarchy Carogrodzkiego, tłumaczone z greckiego przez Joachima Morochowskiego. w Zamościu 1624.
- Włoczebne preeminentom i drużynie Kijowskiey (a schola Vladomiriensi Russica de pestilenti cum haereticis conversatione fugienda paraenesis Christiana) z szkoły Włodzimierskiey Ruskiey za kolędę z Rakowa łacynską uprzeymym sercem ofiarowane Anagramma. E. M. Ei kozli srom was co? was tym wstyd nie panuie Gdzie niewstyd gorę wziąwszy tłumić rozkazuie Piorem, ięzykiem, ręką i czym żywa stoi Prawde i iey się boią choc tez wszystek zbroi. w Zamościu Roku 1625.