Яраслаў Дамброўскі
Яраслаў Дамброўскі | |
---|---|
польск.: Jarosław Dąbrowski | |
Дата нараджэння | 12 лістапада 1836[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 мая 1871[4] (34 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Род войскаў | Руская імператарская армія |
Званне | штабс-капітан і генерал |
Бітвы/войны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яраслаў Дамброўскі (польск.: Jarosław Dąbrowski, 13 лістапада 1836, Жытомір — 23 мая 1871, Парыж) — польскі і французскі рэвалюцыянер і ваенны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 13 лістапада 1836 года ў Жытоміры ў збяднелай шляхецкай сям’і. У 1845—1853 гадах праходзіў навучанне ў Брэст-Літоўскім кадэцкім корпусе, дзе сябраваў з Апалінарыем Гараўскім і Мікалаем Сакаловым, затым быў адпраўлены ў Санкт-Пецярбургскі Дваранскі полк (затым — Канстанцінаўскі кадэцкі корпус). У 1855 годзе атрымаў чын прапаршчыка і быў прызначаны ў 19-ю палявую артылерыйскую брыгаду, якая ўдзельнічала ў Каўказскай вайне. У 1859 годзе паступіў у Мікалаеўскую акадэмію Генеральнага штаба.
У Пецярбургу Дамброўскі ўступіў у гурток апазіцыйна настроеных афіцэраў, затым стаў адным з яго кіраўнікоў. З снежня 1860 года пачаў наладжваць сувязі з польскімі канспіратарамі. 6 лютага 1862 года прыехаў у Варшаву і пачаў падпольную працу ў якасці канспіратыўнага начальніка горада і члена Цэнтральнага Нацыянальнага Камітэта. У чэрвені быў прыняты распрацаваны Дамброўскім план паўстання. 14 жніўня Дамброўскі быў арыштаваны і зняволены ў Варшаўскую цытадэль. Знаходзячыся ў зняволенні, кіраваў паўстаннем. Пасля правалу паўстання быў прысуджаны да 15 гадоў катаржных работ, але ў снежні 1864 года здолеў уцячы з маскоўскай перасыльнай турмы. У чэрвені эміграваў у Еўропу. У Швецыі, Германіі, Бельгіі, Швейцарыі Дамброўскі наладжваў кантакты з рэвалюцыйнай эміграцыяй і шукаў працу. Увосень 1865 года прыехаў ў Парыж, дзе ўладкаваўся на працу чарцёжнікам. У 1866 годзе ўзнікае Аб’яднанне польскай эміграцыі (пазней — Аб’яднанне польскай дэмакратыі). Актыўны ўдзельнік гэтай арганізацыі, выступае з вельмі левых пазіцый.
У 1868 годзе выйшла кніга «Крытычны нарыс вайны 1866 года ў Германіі і Італіі», у якой Дамброўскі выявіў сябе выдатным вайскоўцам тэарэтыкам. У 1869 годзе быў арыштаваны французскай паліцыяй, аднак суд апраўдаў Дамброўскага. У 1870 годзе заклікаў стварыць польскія атрады для ўдзелу ў Франка-прускай вайне, але ўрад нацыянальнай абароны адмовіў у гэтым. У кастрычніку 1870 года па просьбе Гарыбальдзі Дамброўскі выехаў у Ліён для камандавання польскім легіёнам, але гэты план праваліўся, таму ў сакавіку Дамброўскі вярнуўся ў Парыж. Актыўна ўдзельнічаў у дзеяннях Парыжскай камуны: кіраваў XI легіёнам, затым быў прызначаны камендантам Парыжскага ўмацаванага раёна і камандуючым войскамі заходняга сектара абароны Парыжу; Дамброўскаму было прысвоена званне генерала. У красавіку і маі актыўна ўдзельнічаў у баявых дзеяннях Камуны супраць версальцаў. 23 мая 1871 года атрымаў цяжкае кулявое раненне ў баі і памёр праз 2 гадзіны ў парыжскім шпіталі Ларыбуазьер.
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]- Партрэт Яраслава Дамброўскага з’явіўся на банкноце наміналам у дзвесце злотых, уведзенай у абарачэнне ў 1976 годзе (наступныя выпускі: 1979, 1982, 1986, 1988), выведзенай з абароту падчас дэнамінацыі (1995 год).
Зноскі
- ↑ Agence bibliographique de l'enseignement supérieur (France) Système universitaire de documentation — Montpellier: ABES, 2001.
- ↑ L'Humanité, l'humanité, لومانيتي — RF: 1904. — ISSN 0242-6870; 2496-8617
- ↑ а б Домбровский Ярослав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Jarosław Dąbrowski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Rozaiowski W. Źyvot jenerala Jarosława Dąbrowskiego. Lwów, 1878; wydanie 2-e, Warszawa, 1955.
- Гранин Д. Генерал Коммуны (Ярослав Домбровский). М.: «Советская Россия», 1965.
- Дьяков В. А. Ярослав Домбровский. М.: Издательство ЦК ВЛКСМ «Молодая гвардия», 1969. (Жизнь замечательных людей).
- Славин Л. За нашу и вашу свободу! Повесть о Ярославе Домбровском. М.: Издательство политической литературы, 1968. (Пламенные революционеры). — 351 с, ил. То же. — 2-е изд. — 1980. — 325 с, ил.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Яраслаў Дамброўскі
- Нарадзіліся 12 лістапада
- Нарадзіліся ў 1836 годзе
- Нарадзіліся ў Жытоміры
- Памерлі 23 мая
- Памерлі ў 1871 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз
- Пахаваныя ў Францыі
- Выпускнікі Мікалаеўскай ваеннай акадэміі
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 13 лістапада
- Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
- Рэвалюцыянеры Польшчы
- Рэвалюцыянеры Расіі
- Рэвалюцыянеры Францыі
- Военачальнікі Францыі
- Вязні Варшаўскай Аляксандраўскай цытадэлі
- Парыжская камуна
- Удзельнікі Каўказскіх войн
- Загінулі ў баі
- Члены Цэнтральнага нацыянальнага камітэта