Ядвіга Канстанцінаўна Паплаўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Я. К. Паплаўская)
Ядвіга Канстанцінаўна Паплаўская
Род дзейнасці спявачка, кампазітарка
Дата нараджэння 25 красавіка 1949(1949-04-25)[1] (74 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Народны артыст Беларусі Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ядвіга Канстанцінаўна Паплаўская (нар. 25 красавіка 1949, дэ-юрэ 1 мая, в. Далідавічы, Валожынскі раён, Мінская вобласць) — беларускі кампазітар, эстрадная спявачка. Заслужаны артыст Беларусі (1991). Народны артыст Беларусі (2006).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 25 красавіка 1949 года ў в. Далідавічы Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Бацька — Канстанцін Паплаўскі. Скончыла Беларускую кансерваторыю па класах фартэпіяна (1972) і кампазіцыі (1988). З 1971 года — артыстка ВІА «Верасы», з 1987 года — салістка-вакалістка Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Беларусі. Стваральнік і кіраўнік (разам з мужам Аляксандрам Ціхановічам) першага ў Беларусі Тэатра песні (1988) і творчай студыі пры ім. Выступае (з Ціхановічам) у складзе эстрадна-вакальнага дуэта[3]. Аўтар кантаты «Сын зямлі», сімфанічнай паэмы, цыкла прэлюдый, санаты, дзіцячых п'ес для фартэпіяна, хароў, рамансаў, эстрадных песень, шматлікіх апрацовак і аранжыровак беларускага песеннага фальклору.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 сакавіка 2006 года № 185 за значны асабісты ўклад у развіццё нацыянальнай культуры, захаванне і прапаганду лепшых музычных традыцый Ядвізе Паплаўскай і яе мужу Аляксандру Ціхановічу прысвоены званні «Народны артыст Беларусі».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 66. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2.