Я выходжу

«Я выходжу» (руск.: Я выхожу) — беларускі палітычны лозунг, які ўзнік пасля забойства мінскага актывіста Рамана Бандарэнкі 12 лістапада 2020 года. Лозунг набыў грамадска-палітычнае значэнне і шырока выкарыстоўваўся як заклік да ўдзелу ў акцыях пратэсту падчас масавых дэманстрацый у Беларусі 2020—2021 года.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Перадумовай узнікнення лозунгу стаў прыезд невядомых асоб у масках на Плошчу Перамен (неафіцыйная назва двара ў Мінску на скрыжаванні вуліц Чарвякова, Кахоўскай і Смаргоўскага тракта) 11 лістапада 2020 года з мэтай зрэзаць бел-чырвона-белыя стужкі. 31-гадовы жыхар двара Раман Бандарэнка выйшаў для ўстанаўлення кантакту з невядомымі, папярэдне пакінуўшы паведамленне «Я выходжу» ў дваровым Telegram-чаце . На дзіцячай пляцоўцы ён быў зьбіты, пасьля чаго дастаўлены ў мясцовы РАУС. З міліцыі пацярпелы быў накіраваны ў хуткую дапамогу, дзе ў яго дыягнаставалі ўнутрымазгавое кровазліццё і цяжкія цялесныя пашкоджанні. 12 лістапада 2020 года Раман Бандарэнка памёр, не прыходзячы ў прытомнасць[1][2].
Падчас пратэстаў
[правіць | правіць зыходнік]
Пасля трагічных падзей словы «Я выходжу» сталі асновай для шэрагу акцый пратэсту[3]. Ужо 13 лістапада 2020 года беларуская дыяспара ў Маскве выкарыстоўвала лозунг на плакатах, суправаджаючы яго свечкамі і бел-чырвона-белымі сцягамі[4]. 15 лістапада 2020 года пад гэтым лозунгам прайшлі пратэсты ў Беларусі, якія прывялі да затрымання звыш 1000 чалавек[5]. Акрамя таго, лозунг актыўна распаўсюджваўся ў выглядзе графіці і надпісаў на платах, застаючыся прыкметным элементам пратэстнай прасторы да лютага 2021 года[6].
Аналіз
[правіць | правіць зыходнік]Прагматычная прэсупазіцыя лозунгу можа быць інтэрпрэтаваная як «Я заклікаю ўсіх выходзіць разам са мной на вулічныя пратэсты, супраціўляцца неправамерным дзеянням уладаў». Лозунг атрымаў розныя варыяцыі. Адной з такіх формаў стаў кароткі зварот «Выходзь!», а таксама пашыраныя канструкцыі тыпу «Я выходжу — выходзь і ты!», якія выкарыстоўваліся як форма ўскоснай цытаты[7].
Аналітык і кандыдат навук па культуралогіі Вадзім Мажэйка адносіць гэты лозунг да катэгорыі «агульнаадабраючых», бо ён адлюстроўвае спецыфічнае пачуццё спантаннага адзінства сярод удзельнікаў маршаў, якія часта не былі арганізаванымі групамі, а ўяўлялі сабой супольнасць незнаёмых людзей. Таксама лозунг выкарыстоўваўся ў выглядзе звароту да назіральнікаў, якія глядзелі за пратэстам з вокнаў сваіх кватэр («Я выходжу — выходзь і ты!»)[8].
Ацэнкі
[правіць | правіць зыходнік]Выданне «Настоящее Время» назвала «Я выходжу» адным з галоўных лозунгаў беларускага пратэсту[9].
У культуры
[правіць | правіць зыходнік]Адразу пасля смерці Рамана Бандарэнкі музыкі Піт Паўлаў і Аляксандр Памідораў прысвяцілі яму і яго апошнім словам песню «Я выходжу». У канцы лістапада 2020 гады на YouTube-канале анімацыйнага персанажа Mr. Freeman было апублікавана відэа ў падтрымку пратэстуючых беларусаў пад назвай «Я выходжу»[10][11][12]. У снежні 2020 года выйшаў дакументальны фільм Дар’і Дэмуры, Максіма Шведа і Кацярыны Ігнашэвіч пад назвай «Я выходжу», які быў прысвечаны пратэстным акцыям у Мінску[3][13]. У красавіку 2021 года была выдадзена фотакніга «Я выходжу», створаная графічным дызайнерам Аляксеем Пірсам, а ў ліпені таго ж года Святлана Ціханоўская перадала яе экзэмпляр у бібліятэку Кангрэса ЗША[14].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Як забівалі Рамана Бандарэнку. Хроніка падзей . Наша Ніва (12 лістапада 2023). Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2025. Праверана 25 лютага 2025.
- ↑ «Я выхожу!». Жители Минска восприняли как руководство к действию последние слова убитого Романа Бондаренко (руск.). Новая газета (14 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 18 лістапада 2020. Праверана 24 лютага 2025.
- ↑ а б "Я выхожу". Протесты в Минске после убийства Романа Бондаренко (руск.). Радыё Свабода (5 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2024. Праверана 25 лютага 2025.
- ↑ Литвинова, Мария. «Я выхожу» (руск.). Коммерсантъ (13 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2020. Праверана 24 лютага 2025.
- ↑ В Беларуси на акции "Я выхожу!" задержано более 1000 человек (руск.). Delfi (16 лістапада 2020). Праверана 24 лютага 2025.
- ↑ Сарна, Александр 2021.
- ↑ Андрей Зинкевич, Мария Катажина Преннер 2021.
- ↑ Мажэйка, Вадзім. Лозунги протестов в Беларуси – 2020 (руск.). Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (8 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2024. Праверана 24 лютага 2025.
- ↑ Жерносек, Ольга. "Я выхожу". Главные события 2020 года в Беларуси (руск.). Настоящее Время (31 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2024. Праверана 24 лютага 2025.
- ↑ «Я выхожу из дома, чтобы расправить плечи»: Mr. Freeman поддержал протестующих белорусов (руск.). Афиша. Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2023. Праверана 24 лютага 2025.
- ↑ Малюкова, Лариса. «Мы все про…ехали». Знаменитый анимационный персонаж Mr. Freeman отозвался на белорусские протесты и дал интервью «Новой» (руск.). Новая газета (3 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2024. Праверана 24 лютага 2025.
- ↑ Mr. Freeman: Защитники Лукашенко в ловушке, а белорусы сражаются за свое будущее (руск.). Хартыя'97 (4 снежня 2020). Праверана 24 лютага 2025.
- ↑ «Я выхожу». Вышел документальный фильм о протестах в Минске (руск.). Салiдарнасць (6 снежня 2020).
- ↑ «Я выхожу»: невероятная история или инструмент репрессий? (руск.). Маланка Медыя (27 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2025. Праверана 24 лютага 2025.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сарна, Александр Коммуникативный дизайн городской среды в субкультуре протеста(руск.) // Topos : часопіс. — 2021. — № 2. — С. 197–218. — ISSN 2538-886X. — DOI:10.24412/1815-0047-2021-2-197-218
- Андрей Зинкевич, Мария Катажина Преннер. Попытка комплексного прагматического анализа лозунгов белорусского протеста 2020 г.(руск.) // Коммуникация в эпоху протестов : часопіс. — Peter Lang, 2021. — С. 81–101.