Я нарадзіўся тут
| Я нарадзіўся тут | ||||
|---|---|---|---|---|
| | ||||
| музычны альбом розныя выканаўцы[d] | ||||
| Дата выпуску | 2000 | |||
| Запісаны | 2000 | |||
| Жанр | народная музыка і рок-музыка | |||
| Працягласць | 73 хв. | |||
| Прадзюсар | Алесь Суша | |||
| Мова песень | беларуская | |||
| Прафесійныя рэцэнзіі | ||||
|
Музыкальная газета — выдатна |
||||
| Храналогія розныя выканаўцы[d] | ||||
| ||||
«Я нарадзі́ўся тут» (фотаальбом) — беларускі супольны музычны альбом, выдадзены ў 2000 годзе[1]. Музычныя крытыкі адзначылі гістарычнае значэнне гэтай працы для беларускай рок-музыкі і беларускай песеннай культуры[2].
Гісторыя стварэння
[правіць | правіць зыходнік]У 2000 годзе перад афіцыйным выданнем альбома адбылася прэзентацыя дэма-CD, які складаўся з 7 трэкаў агульнай працягласцю 27 хвілін[3].
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]Паводле меркавання музычных журналістаў, песня «Разьвітанне з Радзімай», якую ў межах музычнага праекта выканалі Вераніка Круглова і Зміцер Вайцюшкевіч, з’яўляецца самай удалай спробай пакласці тэкст на шэдэўр кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага[4].
Спіс кампазіцый
[правіць | правіць зыходнік]| № | Назва | Працягласць | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1. | «Я нарадзіўся тут» | 05:34 | |||||||
| 2. | «Радзінная песьня» | 04:41 | |||||||
| 3. | «Сонца нам дапаможа» | 03:51 | |||||||
| 4. | «Радзіма! Мая дарагая!» | 03:30 | |||||||
| 5. | «Люблю» | 03:25 | |||||||
| 6. | «Нёман» | 03:52 | |||||||
| 7. | «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» | 02:20 | |||||||
| 8. | «Не загаснуць зоркі ў небе» | 02:41 | |||||||
| 9. | «Марш безпрацоўных» (Arbetlose marsch) | 02:29 | |||||||
| 10. | «Бывайце здаровы» | 02:55 | |||||||
| 11. | «Выпі, братка» | 02:39 | |||||||
| 12. | «А ў бары, у бары» | 02:31 | |||||||
| 13. | «У гушчары» | 02:54 | |||||||
| 14. | «Беларуска» | 03:20 | |||||||
| 15. | «Зорачкі» | 04:38 | |||||||
| 16. | «Оле-оле!» | 03:17 | |||||||
| 17. | «Пагоня» | 02:54 | |||||||
| 18. | «Разьвітанне з Радзімай» | 03:30 | |||||||
| 19. | «Крывавае сьвята» | 05:55 | |||||||
| 20. | «Магутны Божа» | 02:11 | |||||||
| 21. | «Pot-Pourri» | ||||||||
| 01:13:04 | |||||||||
Удзельнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Зміцер Вайцюшкевіч — спеў, клавішныя
- Лявон Вольскі — спеў, гітара
- Вераніка Круглова — спеў
- Аляксандр Памідораў — спеў
- Піт Паўлаў — гітара
- Юрась Ляўкоў — бас-гітара
- Алег Дземідовіч — ударныя
- Алесь Суша — аўтар праекта[5]
Прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]Прадзюсар супольнага музычнага праекта Алесь Суша атрымаў за яго галоўную ўзнагароду беларускай музычнай прэміі «Рок-каранацыя» на цырымоніі ў 2001 годзе[6][7]. Песня на верш Макара Краўцова «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» з’яўлялася асноўным гімнам слуцкіх паўстанцаў.
Зноскі
- ↑ КАЛЕСНІКАВА, МАША. Вайцюшкевіч: Герой песні «Я нарадзіўся тут» ужо пасталеў і нікуды не з’едзе. Еўрапейскае радыё для Беларусі (15 чэрвеня 2015). Праверана 7 кастрычніка 2021.
- ↑ V/A Я нарадзiуся тут (Фотоальбом) (руск.). Музыкальная газета (26 сакавіка 2001). Праверана 7 кастрычніка 2021.
- ↑ V/A Я нарадзiуся тут (руск.). Музыкальная газета (21 верасня 2000). Праверана 7 кастрычніка 2021.
- ↑ Я нарадзіўся тут. Тузін Гітоў. Праверана 26 кастрычніка 2016.
- ↑ Барысевіч, Юрась. Прад’юсар альбому «Я нарадзіўся тут» Алесь Суша распачаў новы музычны праект. Беларуская служба Радыё «Свабода» (29 кастрычніка 2001). Праверана 7 кастрычніка 2021.
- ↑ «Я нарадзіўся тут» з музыкай Лявона Вольскага, вершам Лявона Вольскага і Алеся Сушы. Беларуская служба Радыё «Свабода» (25 лютага 2002). Праверана 7 кастрычніка 2021.
- ↑ Климов, Олег (2003). Фестиваль "Рок-коронация" :: Бодался Цыбин с N.R.M. Музыкальная газета(руск.) (2). Архівавана з арыгінала 2019-08-29. Праверана 2020-04-19.