Самалёт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Самалё́т, або аэрапла́н, бел. дыял. лята́к[1] — аэрадынамічны лятальны апарат для палётаў у атмасферы з дапамогай рухавіка і нерухомых крылаў (крыла). Самалёт здольны рухацца з высокай хуткасцю, выкарыстоўваючы пад'ёмную сілу крыла для падтрымання сябе ў паветры. Нерухомае крыло адрознівае самалёт ад махалёта, а наяўнасць рухавіка — ад планёра.

У адносінах да сучасных і перспектыўных распрацовак у авіяцыйнай тэхніцы (інтэгральныя і гіпергукавыя аэрадынамічныя кампанаванні, выкарыстанне зменнага вектару цягі і інш.) тэрмін «самалёт» патрабуе ўдакладнення:

Самалёт — лятальны апарат, шчыльнейшы за паветра, для палётаў у атмасферы (і касмічнай прасторы (напр. Арбітальны самалёт)), што выкарыстоўвае аэрадынамічную пад'ёмную сілу планёра для ўтрымання сябе ў паветры (падчас палёту ў межах атмасферы) і цягу сілавой (рухальнай) устаноўкі для манеўравання і кампенсавання страт поўнай механічнай энергіі на лабавое супраціўленне.

Класіфікацыя самалётаў[правіць | правіць зыходнік]

Класіфікацыя самалётаў можа быць дадзена па розных прыкметах — па прызначэнню, па канструктыўных прыкметах, па тыпу рухавікоў, па лётна-тэхнічных параметрах і г.д. і да т.п.

Па прызначэнню[правіць | правіць зыходнік]

Па ўзлётнай масе[правіць | правіць зыходнік]

Звышлёгкі самалёт МАІ-223
  • 1-га класа (75 т і больш)
  • 2-га класа (ад 30 да 75 т)
  • 3-га класа (ад 10 да 30 т)
  • 4-га класа (да 10 т)
  • лёгкаматорныя
  • звышлёгкія ( да 495 кг)

Клас самалёта ўзгоднены з класам аэрадрома, здольнага прыняць самалёт дадзенага тыпу.

Па тыпу і ліку рухавікоў[правіць | правіць зыходнік]

Зоркападобны рухавік у разрэзе
Кампрэсар турбарэактыўнага рухавіка (ТРР)

(гл. таксама Класіфікацыя самалётаў па канструктыўных прыкметах і сілкавальнай усталёўцы)

  • Па тыпу сілавой устаноўкі:
  • Па ліку рухавікоў:
    • аднарухавіковыя
    • двухрухавіковыя
    • трохрухавіковыя
    • чатырохрухавіковыя (Ан-124 «Руслан»)
    • пяцірухавіковы (He-111Z)
    • шасцірухавіковы (Ан-225 «Мрія»)
    • сямірухавіковы (К-7)
    • васьмірухавіковы (Боінг-52)
    • дзесяцірухавіковы (Боінг-36)
    • дванаццацірухавіковы (Do-X)

Па кампанавальнай схеме[правіць | правіць зыходнік]

Класіфікацыя па дадзенай прыкмеце з'яўляецца найбольш шматварыянтнай (гл. таксама Класіфікацыя самалётаў па канструктыўных прыкметах і сілкавальнай усталёўцы). Прапануецца частка асноўных варыянтаў:

Па хуткасці палёту[правіць | правіць зыходнік]

Самалёт DHL
Манаплан Cirrus SR20
  • дагукавыя (да 0,7-0,8 Маха)
  • трансгукавыя (ад 0,7-0,8 да 1,2 М)
  • звышгукавыя (ад 1,2 да 5 М)
  • гіпергукавыя (звыш 5 М)

Па роду пасадачных органаў[правіць | правіць зыходнік]

Па тыпу ўзлёту і пасадкі[правіць | правіць зыходнік]

  • вертыкальнага (ВУП)
  • кароткага (КУП)
  • звычайнага ўзлёту і пасадкі

Па роду крыніц цягі[правіць | правіць зыходнік]

Па надзейнасці[правіць | правіць зыходнік]

  • эксперыментальныя
  • даследчыя
  • серыйныя

Па тыпу кіравання[правіць | правіць зыходнік]

Канструкцыя самалётаў[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя самалётаў[правіць | правіць зыходнік]

Віктар Васняцоў «Дыван-самалёт», 1880 г.

Першыя спробы пабудаваць самалёт прадпрымаліся яшчэ ў дзевятнаццатым стагоддзі, у прыватнасці, самалёт быў пабудаваны рускім інжынерам Мажайскім. Аднак ніводная з гэтых канструкцый не змагла падняцца ў паветра. Чыннікамі гэтага служылі: занадта высокая маса і непрыстасаванасць тагачасных рухавікоў (паравых машын) да ўмоў авіяцыі, у адсутнасці тэорыі палёту, у сувязі з чым самалёты будаваліся «наўздагад», у адсутнасці інжынернага досведу ў шматлікіх піянераў авіяцыі.

Першым самалётам, які змог самастойна адарвацца ад зямлі і здзейсніць гарызантальны палёт, стаў «Флаер», пабудаваны братамі Орвілам і Уілбурам Райт у ЗША. Першы палёт самалёта ў гісторыі адбыўся 17 снежня 1903-га года. «Флаер» пратрымаўся ў паветры 59 секунд і праляцеў 260 метраў. Стварэнне Райтаў было афіцыйна прызнана першым у свеце апаратам цяжэй за паветра, які здзейсніў пілатаваны палёт з выкарыстаннем рухавіка.[2]

Іх апарат уяўляў сабой біплан тыпу «качка» — пілот месцаваўся на ніжнім крыле, руль напрамку[3] ззаду, руль вышыні спераду. Двухланжэронныя крылы былі абабіты тонкім нябеленым муслінам. Рухавік «Флаера» быў чатырохтактны, са стартавай магутнасцю 16 конскіх сіл і важыў усяго (ці цэлых, калі ацэньваць з сучаснага пункта гледжання) 80 кілаграм.

Апарат меў два драўляных вінта. Замест колавага шасі Райты выкарыстоўвалі стартавую катапульту, якая складалася з пірамідальнай вежы і драўлянай накіравальнай рэйкі. Прывад катапульты ажыццяўляўся з дапамогай масіўнага грузу, які падаў, злучанага з самалётам тросам праз сістэму адмысловых блокаў.

У Расіі практычнае развіццё авіяцыі затрымалася з-за арыентацыі ўрада на стварэнне паветраплавальных лятальных апаратаў. Бяручы прыклад Германіі, рускае вайсковае кіраўніцтва зрабіла стаўку на развіццё дырыжабляў і аэрастатаў для войска і не ацаніла своечасова патэнцыйныя магчымасці новага вынаходства — самалёта.

Сваю адмоўную ролю ў стаўленні да лятальных апаратаў цяжэй за паветра зыгра і гісторыя з «Аэрамабілем» В. В. Татарынава. У 1909 г. вынаходнік атрымаў 50 тысяч рублёў ад Вайсковага міністэрства для пабудовы верталёта. Акрамя таго, было шмат ахвяраванняў ад прыватных асоб. Тыя, хто не мог дапамагчы грашыма, прапанавалі бясплатна сваю працу для ўвасаблення задумы вынаходніка. Расія ўскладала вялікія надзеі на гэтае айчыннае вынаходства. Але задума скончылася поўным правалам. Досвед і веды Татарынава не адпавядалі складанасці пастаўленай задачы, і вялікія грошы былі выкінутыя на вецер. Гэты выпадак адмоўна паўплываў на лёсы шматлікіх цікавых авіяцыйных праектаў — рускія вынаходнікі не маглі больш дамагчыся дзяржаўных субсідый.

У 1909 годзе рускі ўрад нарэшце выказаў цікавасць да самалётаў. Было вырашана адхіліць прапанову братоў Райт пра куплю іх вынаходства і будаваць самалёты саматугам. Канструяваць самалёты даручылі афіцэрам-паветраплавальнікам М. А. Агапаву, Б. В. Голубеву, Б. Ф. Гебаўэру і А. І. Шабскаму. Вырашылі будаваць трохмясцовыя самалёты розных тыпаў, каб потым абраць найбольш удалы. Ніхто з праектоўнікаў не толькі не лятаў на самалётах, але нават не бачыў іх у натуры. Таму не дзіва, што самалёты траплялі ў аварыю яшчэ падчас прабежак па зямлі.

«Кудашоў-1» — першы расійскі лятучы самалёт
Крылаты Бэнц. Рускі аэраплан у кузаве грузавіка на Каўказскім фронце ПМВ. 1916

Першыя поспехі рускай авіяцыі датуюцца 1910 г. 4 чэрвеня прафесар Кіеўскага політэхнічнага інстытута князь Аляксандр Кудашоў праляцеў некалькі дзясяткаў метраў на самалёце-біплане ўласнай канструкцыі.

16 чэрвеня малады кіеўскі авіяканструктар Ігар Сікорскі ўпершыню падняў свой самалёт у паветра, а яшчэ праз тры дні адбыўся палёт самалёта інжынера Якава Гакеля незвычайнай для таго часу схемы біплан з фюзеляжам (біманаплан).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Напрыклад, у Магілёўскай вобл. у канцы 1940-х гг. Гл. Леонид Механиков «Полёт», С.39.
  2. Telegram from Orville Wright in Kitty Hawk, North Carolina, to His Father Announcing Four Successful Flights, 1903 December 17. World Digital Library (17 снежня 1903). Праверана 21 ліпеня 2013.
  3. руль кірунку на руль напрамку, бо існуе паняцце напрамкавае кіраванне! кірункавае кіраванне?

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]