(1036) Ганімед
(1036) Ганімед | |
---|---|
Адкрыццё | |
Першаадкрывальнік | Вальтэр Баадэ |
Месца выяўлення | Гамбург |
Дата выяўлення | 23 кастрычніка 1924 |
Эпанім | Ганімед |
Альтэрнатыўныя абазначэнні |
1924 TD; 1952 BF; 1954 HH |
Катэгорыя | АЗЗ (Амуры) |
Арбітальныя характарыстыкі | |
JD 2456000.5 |
|
Эксцэнтрысітэт (e) | 0,5341189 |
Вялікая паўвось (a) |
398,403 млн км (2,663159 а.а.) |
Перыгелій (q) |
185,608 млн км (1,240715 а.а.) |
Афелій (Q) |
611,197 млн км (4,085603 а.а.) |
Перыяд абарачэння (P) | 1 587,428 сут (4,346 г) |
Сярэдняя арбітальная скорасць | 16,865 км/с |
Схіленне (i) | 26,69668° |
Даўгата ўзыходнага вузла (Ω) | 215,55387° |
Аргумент перыгелія (ω) | 132,57097° |
Сярэдняя анамалія (M) | 44,02986° |
Фізічныя характарыстыкі | |
Дыяметр | 31,66 км |
Маса | 3,3×1016 кг |
Шчыльнасць | 2,000 г/см³ |
Паскарэнне свабоднага падзення на паверхні | 0,0089 м/с² |
2-я касмічная скорасць | 0,0168 км/с |
Перыяд вярчэння | 10,314 гад |
Спектральны клас | S |
Бачная зорная велічыня | 8,1m |
Абсалютная зорная велічыня | 9,45m |
Альбеда | 0,2926[1] |
Сярэдняя тэмпература паверхні | 160 К (−113 °C) |
(1036) Ганіме́д (стар.-грэч.: Γανυμήδης) — найбуйнейшы калязямны астэроід з групы Амура (III), які належыць да цёмнага спектральнага класа S. Ён быў адкрыты 23 кастрычніка 1924 года нямецкім астраномам Вальтэрам Баадэ ў Гамбургскай абсерваторыі і названы ў гонар Ганімеда, старажытнагрэчаскага юнака, выкрадзенага Зеўсам.
Дзякуючы вялікім памерам і рэгулярным збліжэнням з Зямлёй арбіту Ганімеда атрымалася ўсталяваць з высокай ступенню дакладнасці і разлічыць параметры наступных збліжэнняў. Найбольш цеснае з іх адбудзецца 13 кастрычніка 2024 года, калі Ганімед пройдзе на адлегласці 55,9641 млн км (0,374097 а.а.) ад Зямлі, пры гэтым яго бачная зорная велічыня можа дасягаць значэння 8,1m[2]. Ён таксама рэгулярна перасякае арбіту Марса і 16 снежня 2176 года павінен будзе прайсці на адлегласці ўсяго 4,290 млн км (0,02868 а.а.) ад гэтай планеты[3].
Гісторыя назіранняў
[правіць | правіць зыходнік]Паколькі астэроід быў адкрыты яшчэ ў пачатку XX стагоддзя, ён мае багатую гісторыю астранамічных назіранняў. Яго абсалютная зорная велічыня была вызначана яшчэ ў 1931 годзе і раўнялася 9,24m[4], што зусім нямнога адрознівалася ад рэзультатаў сучасных назіранняў (9,45m). Астэроід прыналежыць да светлага класа S[5], а значыць мае ў сваім складзе вялікую колькасць сілікатаў жалеза і магнія, а таксама розныя ортапіраксены[6].
Праведзеныя ў 1998 годзе радыёлакацыйныя назіранні Ганімеда з дапамогай радыётэлескопа Арэсіба дазволілі атрымаць выявы астэроіда, на падставе якіх можна гаварыць аб сферычнай форме гэтага цела[7]. Прыкладна ў той жа час праводзіліся назіранні с мэтай атрымання крывых бліску і палярызацыйных крывых астэроіда, але з прычыны дрэннага надвор’я, гэтыя даследаванні не ўдалася правесці ў поўным аб'ёме. Тым не менш, атрыманыя дадзеныя дазволілі зрабіць вывад аб наяўнасці слабай карэляцыі паміж гэтымі крывымі ў залежнасці ад вугла павароту астэроіда. Паколькі ступень палярызацыі залежыць ад няроўнасцяў паверхні і складу грунту, то гэта сведчыць аб адноснай аднароднасі паверхні астэроіда як паводле рэльефу, так і паводле складу парод[8]. Пазнейшыя назіранні крывых бліску, якія былі праведзеныя ў 2007 годзе, дазволілі вызначыць перыяд варочання астэроіда наўкол сваёй восі, які раўняецца 10,314 ± 0,004 гадзін[9].
Пакрыццё зорак астэроідам наглядалася ў Каліфорніі 22 жніўня 1985 года.
Зноскі
- ↑ Database of Near-Earth Asteroids Архівавана 16 лістапада 2016. (англ.)
- ↑ Donald H. Menzel and Jay M. Pasachoff (1983). A Field Guide to the Stars and Planets (2nd ed.). Boston, MA: Houghton Mifflin. pp. 391. ISBN 0-395-34835-8.
- ↑ JPL Close-Approach Data: 1036 Ganymed (1924 TD) (2012-01-10 last obs). Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2012. Праверана 15 студзеня 2012.
- ↑ Putilin, J. (July 1931). "Brightness of the minor planet 1036 Ganymed". Astronomische Nachrichten (англ.). 242 (11): 213–216. Bibcode:1931AN....242..213P. doi:10.1002/asna.19312421104.
- ↑ Asteroid Lightcurve Data File, Updated March 1, 2001
- ↑ Fieber-Beyer, S. K.; Gaffey, M. J.; Abell, P. A.; Reddy, V. (March 12–16, 2007). "Mineralogical Characterization of Near Earth Amor Asteroid 1036 Ganymed". 38th Lunar and Planetary Science Conference. 1388: 1695. Bibcode:2007LPI....38.1695F.
- ↑ 1036 Ganymed Radar Imagesг . Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2012. Праверана 15 лістапада 2012.
- ↑ Nakayama, Hiroyuki (July 2000). "Observations of Polarization and Brightness Variations with the Rotation for Asteroids 9 Metis, 52 Europa, and 1036 Ganymed". Icarus (англ.). 146 (1): 220–231. Bibcode:2000Icar..146..220N. doi:10.1006/icar.2000.6396.
- ↑ Krugly, Yu. N; Gaftonyuk, N. M.; Belskaya, I. N.; Chiorny, V. G.; Shevchenko, V. G.; Velichko, F. P.; Lupishko, D. F.; Konovalenko, A. A.; Falkovich, I. S. (2007). "Kharkiv study of near-Earth asteroids". Proceedings if IAU Symposium. 236 (S236): 385–390. doi:10.1017/S174392130700347X. ISBN 978-0-521-86345-2.