Перайсці да зместу

(486958) Аракат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(486958) АракатM:
Адкрыццё
Першаадкрывальнік Marc Buie[d] і New Horizons KBO Search[d]
Месца выяўлення касмічны тэлескоп «Хабл»
Дата выяўлення 26 чэрвеня 2014[1][2]
Альтэрнатыўныя абазначэнні 2014 MU69[2]
Арбітальныя характарыстыкі
Эксцэнтрысітэт (e) +0.0523911611031908, +0.03724573377361805
Вялікая паўвось (a) 44,505274595493 ± 2,6442 астранамічная адзінка[3] і 44,093965913844 ± 0,010034 астранамічная адзінка[2]
Перыгелій (q) 42,173591584219 ± 16,238 астранамічная адзінка[3] і 42,451653798394 ± 0,021855 астранамічная адзінка[2]
Афелій (Q) 46,836957606768 ± 2,7827 астранамічная адзінка[3] і 45,736278029294 ± 0,01040800000001 астранамічная адзінка[2]
Перыяд абарачэння (P) 296,91041342041 ± 26,461 год[3] і 106 946,64622288 ± 36,506 суткі[2]
Схіленне (i) 2,444443541335 ± 0,031099 °[3] і 2,448440635041 ± 0,00032677 °[2]
Даўгата ўзыходнага вузла (Ω) 159,20171747139 ± 1,1945 °[3] і 159,08689685179 ± 0,010622 °[2]
Аргумент перыгелія (ω) 186,73058921225 ± 189,99 °[3] і 189,15967819602 ± 0,50292 °[2]
Сярэдняя анамалія (M) 309,67869124913 ± 140,2 °[3] і 309,44405589137 ± 0,45322 °[2]
Абсалютная зорная велічыня 11,06[3][4][…]
Альбеда 0,057[5]

(486958) Аракат, таксама вядомы як (486958) 2014 MU69 і, неафіцыйна, Ультыма Туле — кантактна-двайны транснептунавы астэроід з пояса Койпера, які наведаў касмічны апарат «New Horizons» 1 студзеня 2019 года. З гэтага моманту Аракат стаў самым далёкім ад Зямлі аб’ектам, які наведаў зямны зонд — на адлегласці 6,5 млрд км (да Араката такімі былі Плутон і Харон, наведаныя гэтым жа зондам 14 ліпеня 2015 года).

Пры адкрыцці астэроіду на сайце тэлескопа «Хабл» была дадзена часовая назва 1110113Y. У камандзе, якая працуе з апаратам «Новыя гарызонты», гэты аб’ект меў абазначэнне PT1 (ад англ. potential target 1 — «патэнцыйная цэль № 1»). Пасля ў каталогу малых планет астэроіду быў прысвоены парадкавы нумар (486958). Ён атрымаў неафіцыйную назву Ультыма Туле (лац.: Ultima Thule) у гонар легендарнага вострава, мяжы антычнай айкумены.

8 лістапада 2019 года Камітэт па наменклатуры малых планет прысвоіў астэроіду афіцыйную назву А́ракат (лац.: Arrokoth), запазычаную з мовы паўхатан індзейскага народа паўхатан.