...Ready for It? (песня Тэйлар Свіфт)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
«…Ready for It?»
Вокладка сінгла «…Ready for It?» (Тэйлар Свіфт, 2017)
Сінгл Тэйлар Свіфт
з альбома Reputation
Выпушчаны

24 кастрычніка 2017

Фармат

лічбавая дыстрыбуцыя, стрымінг

Жанр

электрапоп, індастрыял-поп

Кампазітар

Тэйлар Свіфт, Макс Марцін, Шалбэк, Алі Паямі

Працягласць

3:28

Лэйбл

Big Machine

Прадзюсар

Макс Марцін, Шалбэк, Алі Паямі

Аўтар песні

Тэйлар Свіфт, Макс Марцін, Шалбэк, Алі Паямі

Месцы ў чартах
Храналогія сінглаў Тэйлар Свіфт
«Look What You Made Me Do»
(2017)
«…Ready for It?»
(2017)

«…Ready for It?»  (бел. «...Падрыхтаваны да гэтага?») — песня амерыканскай спявачкі Тэйлар Свіфт з шостага студыйнага альбома «Reputation». Песня была выпушчана ў якасці прома-сінгла 3 верасня 2017 года на лэйбле Big Machine Records і атрымала шырокі поспех у хіт-парадах і па колькасці продажаў. 24 кастрычніка кампазіцыя стала паўнапраўным сінглам, а праз тры дні адбыўся рэліз відэакліпа, які за першы дзень набраў 17,5 мільёнаў праглаядаў на YouTube.

Трэк дасягнуў 4 радка ў галоўным хіт-парадзе ЗША «Billboard» Hot 100, заняў 3 месца ў хіт-парадзе Аўстраліі, дзе мае плацінавую сертыфікацыю, дабраўся да 7 пазіцыі ў Вялікабрытаніі і 11 у Канадзе, дзе мае залатую сертыфікацыю.

Песня атрымала пераважна станоўчыя водгукі ад музычных выданняў і крытыкаў.

Інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Свіфт упершыню паказала частку сінгла 2 верасня 2017 года[1]. У той жа дзень яна абвясціла, что трэк уваходзіць у склад яе новага студыйнага альбома, і пацвердзіла яго рэліз у якасці прома-сінгла[2]. Ужо 3 верасня песня стала даступная для лічбавай загрузкі ў рамках прадзаказу лонгплея «Reputation»[3]. Дзякуючы вялікай папулярнасці 24 кастрычніка кампазіцыя трапіла на радыё ў якасці паўнапраўнага сінгла[4]. Праз тры дні адбыўся рэліз відэакліпа, знятага Джосэфам Канам, які за першы дзень набраў 17,5 мільёнаў праглаядаў на YouTube[5].

«...Ready for It?» спалучае шматлікія музычныя стылі, сярод якіх поп[6], электронная музыка[7], электрапоп[8] індастрыял-поп[8][9], элементы рэпа[8][10], тропікал-хаўса[11] і дабстепа[12]. Акрамя таго, пры стварэнні песні выкарыстоўваліся сінтэзатаы, барабаны і драм-машыны. Музычную атмасферу песні параўноўваюць з творамі Рыяны[13][14] і альбомам некаторымі песнямі рэпера Канье Уэста[8][9][13][15]. Песня выконваецца ў ключы "мі мінор" з тэмпам 80 удараў у хвіліну і з вакалам Свіфт у дыяпазоне ад G3 да D5[16]. Лірыка трэка засяроджна на каханні і рэпутацыі спявачкі, а таксама спасылаецца на адносіны паміж Рычардам Бартан і Элізабэт Тэйлар[6]. Па розных звестках, на стварэнне кампазіцыі выканаўцу маглі натхніць брытанскія акцёры Том Хідлстан[9] ці Джо Алвін[17] або спявак Гары Стайлз[18].

Песня атрымала пераважна станоўчыя водгукі ад музычных выданняў і крытыкаў: Vulture, Stereogum, USA Today, Billboard.

Трэк стаў камерцыйна паспяховым і трапіў у шматлікія чарты ва ўсім свеце. Сінгл дасягнуў 4 радка ў галоўным хіт-парадзе ЗША «Billboard» Hot 100, заняў 3 месца ў хіт-парадзе Аўстраліі, дзе, як і ў Амерыцы, мае плацінавую сертыфікацыю, дабраўся да 7 пазіцыі ў Вялікабрытаніі, дзе мае срэбны статус, і Канадзе, дзе мае залатую сертыфікацыю.

7 снежня выйшаў афіцыяльны рэмікс на песню ад BloodPop.

Чарты[правіць | правіць зыходнік]

Штотыднёвыя чарты[правіць | правіць зыходнік]

Чарт (2008-09) Вышэйшая

пазіцыя

Сцяг Аўстраліі ARIA 3
Сцяг Аўстрыі Ö3 Austria Top 75 26
Сцяг Канады Canadian Hot 100 7
Сцяг Канады Canada CHR/Top 40 14
Сцяг Канады Canada AC Hot 32
Сцяг Харватыі HRT 94
Сцяг Чылі Chile Anglo 6
Сцяг Чэхіі Singles Digitál Top 100 26
Сцяг Францыі SNEP 19
Сцяг Германіі Media Control AG 47
Сцяг Грэцыі Greece Digital Songs 3
Сцяг Венгрыі Hungary Single Top 40 4
Сцяг Венгрыі Hungary Stream Top 40 22
Сцяг Ірландыі IRMA 12
Сцяг Італіі FIMI 65
Сцяг Японіі Japan Hot 100 61
Сцяг Лівана Lebanese Top 20 20
Сцяг Малайзіі RIM 6
Сцяг Нідэрландаў Single Top 100 76
Сцяг Новай Зеландыі RIANZ 9
Сцяг Нарвегіі VG-lista 32
Сцяг Філіпін Philippine Hot 100 1
Сцяг Партугаліі AFP 30
Сцяг Шатландыі Official Charts Company 3
Сцяг Славакіі Singles Digitál Top 100 25
Сцяг Іспаніі PROMUSICAE 70
Сцяг Швецыі Sverigetopplistan 32
Сцяг Швейцарыі Schweizer Hitparade 41
Сцяг Вялікабрытаніі UK Singles Chart 7
Сцяг ЗША Billboard Hot 100 4
Сцяг ЗША Billboard Adult Contemporary 14
Сцяг ЗША Billboard Mainstream Top 40 16

Зноскі

  1. Helman, Peter Hear Taylor Swift's New Song 'Ready For It'. Billboard (September 3, 2017). Праверана 4 верасня 2017.
  2. Lara, Maria Mercedes. Surprise! Taylor Swift Teases New Song 'Ready for It' — and the Fans Are Already Loving It (en-US), People (September 2, 2017).
  3. Kreps, Daniel. Hear Taylor Swift's Assertive New Song '...Ready for It?' , Rolling Stone (September 3, 2017).
  4. Top 40 Rhythmic Future Releases. All Access Media Group. Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2017. Праверана 23 кастрычніка 2017.
  5. Taylor Swift Premieres ...Ready for It? Music Video (en-US), E! Online .
  6. 6,0 6,1 Aswad, Jem Taylor Swift Releases Full Version of New Song 'Ready for It'. Variety (September 3, 2017). Праверана 4 красавіка 2017.
  7. Powell, Karlie Taylor Swift's Electronic-Inspired "...Ready For It?" is Speculated About to be Calvin Harris and Others. Your EDM (September 3, 2017). Праверана 4 красавіка 2017.
  8. 8,0 8,1 8,2 8,3 Gruttadaro, Andrew Taylor Swift Goes Full 'Yeezus' on New Single "Ready for...It?". The Ringer (September 3, 2017). Праверана 4 красавіка 2017.
  9. 9,0 9,1 9,2 Is Taylor Swift's new song, ...Ready for It?, about Tom Hiddleston?. The Daily Telegraph (September 4, 2017). Праверана 4 красавіка 2017.
  10. Ryan, Patrick Taylor Swift raps on пэпі new single '...Ready for It?' (and way it's better than it sounds). USA Today (September 3, 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  11. Jenkins, Craig Review: Taylor Swift's '...Ready for It?' Is Better Than 'Look What You Made Me Do'. Vulture (September 5, 2017). Праверана 5 красавіка 2017.
  12. Breihan, Tom Somehow, We Are Absolutely Ready For Taylor Swift's Rapping-About-Being-Horny-Over-Dubstep Single. Stereogum. Праверана 5 верасня 2017.
  13. 13,0 13,1 Salemme, Nadia 'I'm so very tame now': Taylor Swift releases Ready For It, Rihanna-esque new song. News.com.au (November 4, 2017). Праверана 4 красавіка 2017.
  14. He, Richard Pop Is a Battlefield: Taylor Swift's '...Ready for It?' Sees Her Becoming Top 40's Universal Soldier. Billboard (September 4, 2017). Праверана 5 красавіка 2017.
  15. Smith, Thomas These fans reckon Taylor Swift's new single sounds like a lot Kanye West's 'Yeezus'. NME (September 3, 2017). Праверана 4 красавіка 2017.
  16. Taylor Swift "...Ready for It?" Sheet Music (Digital Download). "Musicnotes.com". Sony/ATV Music Publishing. Праверана 4 красавіка 2017.
  17. Hughes, Hilary Taylor Swift Isn't 'So Very Tame Now' On New Single '...Ready For It?'. MTV (September 3, 2017). Праверана 4 красавіка 2017.
  18. Rullo, Samantha This One Lyric In Taylor Swift's "Ready For It" Could Mean It's About Harry Styles. Elite Daily. Праверана 4 красавіка 2017.