Перайсці да зместу

.30-06 Springfield

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
.30-06 Springfield

Пачка на 8 патронаў .30-06 ад вінтоўкі М1 Garand
Краіна-вытворца:  ЗША
Тып зброі, які выкарыстоўвае патрон: вінтоўкі, кулямёты
Гісторыя службы:
Войны і канфлікты: Першая сусветная вайна, Другая сусветная вайна, Вайны ў Карэі
Характарыстыкі:
Маса патрона, г: 25,5–27,5
Даўжыня патрона, мм: 84,50
Сапраўдны калібр кулі, мм: 7,62
Пачатковая хуткасць кулі, м/с: 815–855
Энергія кулі, Дж: 3200–4126

.30-06 Springfield (7,62×63 мм, .30 Gov't) - стандартны бесфланцавы вінтовачны ўнітарны патрон. Шырока выкарыстоўваўся ў вінтоўках арміі ЗША пад час Першай сусветнай вайны, Другой сусветнай вайны, а таксама Вайны ў Карэі. Замяніў на ўзбраенні арміі ЗША патрон .30-03 Springfield.

Абазначэнне «.30-06» склалася з намінальнага калібру кулі ў «.30» цалі, а таксама скарачэння ад году прыняцця патрона на ўзбраенне - «06» (1906 год).