Перайсці да зместу

.38 ACP

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Патрон .38 ACP

.38 ACP (Automatic Colt Pistol, .38 Auto, 9×23мм SR) — патрон цэнтральнага ўзгарання з паўфланцавай гільзай, створаны ў ЗША для выкарыстання ў самазарадным пісталеце Colt M1900. У далейшым паслужыў асновай для стварэння больш магутнага патрона .38 Super з аднолькавымі памерамі гільзы.

.38 ACP — пісталетны патрон з паўколам, распрацаваны Джонам Браўнінгам. Упершыню ён быў выкарыстаны ў прататыпе пісталета Colt Model 1897. Патрон у завершаным варыянце быў шырока прадстаўлены ў 1900 годзе разам з пісталетам Colt M1900. Першапачатковыя варыянты патрона валодалі значнай магутнасцю для свайго часу. Пазней магутнасць патрона прыйшлося паменшыць з-за моцнага зносу зброі. Продаж патронаў .38 ACP нязначна выраслі падчас зброевага буму 1950-х, 1960-х і 1970-х гадоў, паколькі патроны падыходзілі для іспанскіх пісталетаў, такіх як Astra 400 (хоць яны і былі пад патрон 9×23 мм Largo).

Метрычнае абазначэнне патрона — 9×23 мм SR (паўабодкавы), які не варта блытаць з іншымі патронамі 9×23 мм Ларго ці 9×23 мм Steyr.

Характарыстыкі

[правіць | правіць зыходнік]

Патрон значна пераўзыходзіць па магутнасці такія патроны як 9×17 мм і 9×18 мм ПМ, і набліжаецца па магутнасці да 9×19 мм Парабэлум і 9×23 мм Ларго. У пачатковых варыянтах быў здольны разагнаць кулю масай 8,4 г (130 гран) да 380 м/с, а пры выкарыстанні эксперыментальнага зарада пачатковая хуткасць кулі дасягала 410 м/с. Аднак гэта згубна адбівалася на канструкцыі пісталета Colt M1900 і пасля магутнасць парахавога зарада прыйшлося значна паменшыць, і неўзабаве хуткасці былі зніжаны да ўзроўню ніжэй 370 м/с. Наступныя камерцыйныя зарады значна адрозніваліся па магутнасці пачынаючы ад 300 да 360 м/c.

Маецца два тыпу куль для патрона:

  • Абалонкавая (FMJ) — маса ад 7 да 8 грам.
  • Экспансіўная (JHP) — маса 8 грам.