06 (альбом)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
06
Вокладка альбома «06» (2007)
музычны альбом N.R.M.
Дата выпуску 2007
Запісаны 2007
Жанр хард-рок
Працягласць 54:41
Мова песень Беларуская
Храналогія N.R.M.
Spravazdača 1994—2004
(2004)
06Д.П.Б.Ч.
(2013)

«06» (Nul šeść) — шосты альбом беларускага рок-гурта «N.R.M.» запісаны ў 2007 годзе.

Змест[правіць | правіць зыходнік]

НазваАўтар Працягласць
1. «Nas da chalery»    
2. «Stalinhrad»    
3. «Hadziučnik»    
4. «Miensk i Minsk»    
5. «Toje, što jość pamiž nami»    
6. «Palmy i biarozy»    
7. «Padvodnaja łodka»    
8. «Svabody hłytok»    
9. «Kitaj»    
10. «Himn biełaruskaha rok-n-rolščyka»    
11. «Nikoli-nikoli»    
12. «Tolki dla ciabie»    
13. «Nie pytaj»    
14. «Mama, tata, heta ja»    
54:41

Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

Выданьне[правіць | правіць зыходнік]

Дадатковыя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Шосты студыйны альбом «N.R.M.» быў запісаны, па словах лідара гурта Лявона Вольскага, пад уплывам палітычных падзей вясны 2006 года. Гэта, а таксама нумар альбому, і стала нагодай, каб назваць яго менавіта лічбай «06». На дыску змешчана 14 рознастылевых песень: ад тыповага «нрмаўскага» хард-року да джаз-блюзу. Упершыню адну з песень выканаў не Лявон Вольскі, а бубнач Алезіс Дземідовіч. А ў песні «Hadziučnik» кожны з удзельнікаў гурта спявае па некалькі радкоў песні. Акрамя таго, на апошняй песні «Mama, tata, heta ja» прысутнічае хор з дзяцей удзельнікаў гурта. Таксама ўпершыню, акрамя звычайнай гітары, бас-гітары і бубноў, у запісе песен выкарыстоўваліся іншыя інструменты — віяланчэль, мандаліна, клавішы.

Дыск мае незвычайны буклет з тэкстамі песьняў і выявамі ўзнагародаў — крыжоў і медаля — зробленых па тыпу вайсковых рэгалій. Як пазначана на старонках буклета, «ўсе крыжы і медаль зацверджаныя на адмысловым паседжанні Кабінету Міністраў N.R.M. ад 25 снежня 2006 года».

Альбом запісываўся ў Мінску на студыі «PRO-2-Studio», а мастэрынгам займаўся шведскі спецыяліст Генрык Ліп са студыі «Vintage Mastering» у Гётэбаргу. Да рэлізу альбома была прысвечаная акцыя «Слухай! Прыдумляй! Выйгравай!» «Еўрапейскага Радыё для Беларусі». Першы наклад дыскаў трапіў у рукі прыхільнікаў 19 мая 2007 года.

Песня «Svabody hłytok» ў 2009 годзе трапіла і на складанку Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New[1].

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Артыкулы[правіць | правіць зыходнік]

Відэа[правіць | правіць зыходнік]

  1. Budzma The Best Rock [Гуказапіс ; Budzma The Best Rock / New / Еўрапейскае Радыё для Беларусі] (бел.) . Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2019. Праверана 26 снежня 2018.