10-я армія (СССР)
10-я армія | |
---|---|
Гады існавання | верасень 1939 — 23 красавіка 1944 |
Краіна | СССР |
Падпарадкаванне | камандуючаму войскамі арміі |
Уваходзіць у | Заходняя Асобая ваенная акруга, Заходні фронт, Беларускі фронт |
Тып | армія |
Складаецца з | упраўленне, аб’яднанні, злучэнні, воінскія часці і ўстановы |
Колькасць | аб’яднанне |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
К. Дз. Голубеў М. Р. Яфрэмаў П. І. Голікаў |
10-я армія — аператыўнае агульнавайсковае аб’яднанне (армія) у складзе Узброеных Сіл СССР да, падчас і пасля Вялікай Айчыннай вайны.
Скарочанае найменне — 10 А.
Першае фарміраванне
[правіць | правіць зыходнік]Сфарміраваная ў 1939 годзе ў Беларускай Асобай ваеннай акрузе. У верасні 1939 года ўдзельнічала ў Польскім паходзе РСЧА.
Да лета 1941 года размяшчалася ў Беластоцкім выступе і ўваходзіла ў склад Заходняга фронту. 21 чэрвеня 1941 года ў складзе арміі было ўпраўленне, два (6-ы і 13-ы) механізіраваных (колькасць танкаў — 1 021 і 282 адпаведна), адзін (6-ы) кавалерыйскі і два (1-ы і 5-ы) стралковыя карпусы, адна асобная (155-я) стралковая і адна (9-я) змяшаная авіяцыйная дывізія (409 самалётаў). Усяго ў 10-й арміі было 15 дывізій, у тым ліку стралковых — 6, танкавых — 4, матарызаваных — 2, кавалерыйскіх — 2 і авіяцыйных — 1. Такім чынам 10-я армія была на той момант другой па магутнасці (пасля 9-й) з усіх армій, якія прымалі ўдзел у адбіцці агрэсіі.
З пачаткам вайны з Германіяй ўдзельнічала ў франтавым контрудары у раёне Гродна і ў абарончых баях у Беларусі на беластоцкім накірунку. Да канца чэрвеня нямецкія войскі групы армій «Цэнтр» атачылі 3-ю, 4-ю і 10-ю арміі ў Беластоцка-Мінскім «катле». У выніку ўсе злучэнні і часці 10-й арміі былі разгромленыя. 30 чэрвеня пры спробе перасекчы шашы Баранавічы-Мінск упраўленне арміі было знішчана, рэшткі войскаў, якія выйшлі з акружэння, былі звернутыя на даўкамплектаванне 4-й арміі.
Камандуючы 10-й арміяй генерал-маёр К. Дз. Голубеў і начальнік артылерыі арміі генерал-маёр М. М. Барсукоў выйшлі з акружэння ў складзе зводнай групы 86-га Аўгустоўскага памежнага атрада НКУС СССР, у канцы ліпеня Голубеў быў прызначаны камандуючым 13-й арміяй, якая ўдзельнічала ў той момант у бітве пад Смаленскам.
Склад арміі на 22.06.1941
[правіць | правіць зыходнік]- Упраўленне
- 1-ы стралковы корпус (генерал-маёр Ф. Дз. Рубцоў, Беласток)
- 2-я стралковая дывізія (палкоўнік М. Д. Грышын, Асавец)
- 8-я стралковая дывізія (палкоўнік М. І. Фамін, Ставіскі)
- 5-ы стралковы корпус (генерал-маёр А. В. Гарнаў, Бельск)
- 13-я стралковая дывізія (генерал-маёр А. З. Навумаў, Замбраў)
- 86-я стралковая дывізія (палкоўнік М. А. Зашыбалаў, Цехановец)
- 6-ы механізаваны корпус (генерал-маёр М. Г. Хацкілевіч, Беласток)
- 4-я танкавая дывізія (генерал-маёр А. Г. Пататурчаў, Беласток)
- 7-я танкавая дывізія (генерал-маёр С. В. Барзілаў, Хорашч)
- 29-я матарызаваная дывізія імя Фінляндскага пралетарыяту (генерал-маёр І. П. Бікжанаў, перадыслацыравалася з Слоніма ў Беласток)
- 4-ы матацыклетны полк
- 185-ы асобны батальён сувязі
- 41-ы асобны мотаінжынерны батальён
- 13-ы механізаваны корпус (генерал-маёр П. М. Ахлюсцін, Бельск)
- 25-я танкавая дывізія (палкоўнік М. М. Нікіфараў, Лапы)
- 31-я танкавая дывізія (палкоўнік С. А. Каліховіч, Боцькі)
- 208-я мотарызаваная дывізія (палкоўнік У. І. Нічыпаровіч, Гайнаўка)
- 6-ы казачы кавалерыйскі корпус імя І. В. Сталіна (генерал-маёр І. С. Нікіцін , Ломжа)
- 6-я кавалерыйская дывізія (генерал-маёр М. П. Канстанцінаў, Ломжа)
- 36-я кавалерыйская дывізія (генерал-маёр Я. С. Зыбін, Ваўкавыск)
- 113-я стралковая дывізія (генерал-маёр Х. М. Алавердаў, Семятычы)
- 155-я стралковая дывізія (генерал-маёр П. А. Аляксандраў, Баранавічы)
- 64-ы Замбраўскі УР (цяпер Замбраў, Польшча, камендант — палкоўнік М. А. Берднікаў, начальнік штаба — палкоўнік М. В. Шытаў)
- 66-ы Асавецкі УР (камендант — палкоўнік С. М. Дролін)
- 6-я процітанкавая артылерыйская брыгада
- 124-ы гаўбічны полк РГК
- 375-ы гаўбічны полк РГК
- 311-ы гарматны артылерыйскі полк РГК
- 10-ы інжынерны полк
- шэраг асобных часцей
- 9-я змешаная авіядывізія (камандзір — генерал-маёр C. А. Чарных). Базавалася на аэрадромах Беласток, Сябурчын, Высока-Мазавецке, Далубова, Тарнава. Штаб дывізіі размяшчаўся ў Беластоку. У склад дывізіі ўваходзілі:
- 41-ы зап (Сябурчын)
- 124-ы зап
- 126-ы зап (базаваўся на аэрадроме Далубова (цяпер Dołubowo, Польшча) у 22 км ад мяжы)
- 129-ы зап (базаваўся на аэрадроме Тарнова (цяпер Tarnowo-Goski, паблізу г. Беластоку, Польшча) у 12 км ад мяжы)
Перад вайной лётчыкі перавучыліся на самалёты МіГ-3. На аэрадромах знаходзіліся і старыя самалёты І-16, І-15 біс. У 41-м зап налічвалася 100 самалётаў МіГ-3 і 19 І-15 біс, у 124-м зап — 78 МіГ-3 і 29 І-16, у 126-м зап — 68 МіГ-3 і 23 І-16, у 129-м зап — 57 МіГ-3 і 61 І-16. Усяго ў 9-й сад налічвалася 435 знішчальнікаў.
Камандаванне
[правіць | правіць зыходнік]- Камандуючы арміяй — генерал-маёр Канстанцін Дзмітрыевіч Голубеў
- Начальнік штаба — генерал-маёр Пётр Іванавіч Ляпін
- Член Ваеннага савета — брыгадны камісар Дзмітрый Георгіевіч Дуброўскі
Другое фарміраванне
[правіць | правіць зыходнік]Утворана 1 кастрычніка 1941 г. на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 30 верасня 1941 г., на паўднёва-заходнім накірунку (на Паўднёвым фронце) з непасрэдным падпарадкаваннем Стаўцы ВГК.
З-за напружанай абстаноўкі фарміраванне не было скончана і войскі былі перададзеныя ў іншыя воінскія злучэнні. 17 кастрычніка 1941 г. армія была расфармаваная.
Камандаванне
[правіць | правіць зыходнік]- Камандуючы арміяй — генерал-лейтэнант Міхаіл Рыгоравіч Яфрэмаў (верасень — кастрычнік 1941 г.)
- Начальнік штаба — генерал-маёр Іван Іванавіч Іваноў (верасень — кастрычнік 1941 г.)
- Член Ваеннага савета — карпусны камісар Цімафей Лявонцьевіч Нікалаеў (кастрычнік 1941 г.)
- Камандуючы ВПС арміі — палкоўнік Віктар Яфімавіч Несцерцаў (кастрычнік — лістапад 1941 г.)
Трэцяе фарміраванне
[правіць | правіць зыходнік]Утворана 1 лістапада 1941 г. на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 21 кастрычніка 1941 г. № 004038 (ЦАМО ф.148а оп.3763. д. 93 л. 77) у Прыволжскай ваеннай акрузе. У склад арміі ўключаліся: 326-я стралковая дывізія — Пенза; 324-я — Пенза; 322-я — Кузнецк; 330-я — Сызрань; 323-я стралковая дывізія — Пятроўск. Акрамя таго, дзве стралковыя брыгады павінны былі прыбыць з Уральскай ваеннай акругі. Штаб арміі разгортваўся ў горадзе Кузнецк. 29 лістапада 1941 года часці гэтай арміі (згодна дырэктывы ад 24 лістапада 1941 года № оп/2995) былі перадыслакаваныя ў наступныя пункты: 328-я стралковая дывізія — Турлатава, Выгарадок; 322-я стралковая дывізія — Рыбнае; 330-я стралковая дывізія — Разань; 323-я стралковая дывізія — Спаск-Разанскі; 326-я стралковая дывізія — Шылаў; 57-я кавалерыйская дывізія — Канін (паўночна-ўсход ад Ряжска); 75-я кавалерыйская дывізія — Разань. Штаб арміі і часці сувязі знаходзіліся ў Шылаве. Уваходзіла ў непасрэднае падпарадкаванне Стаўцы ВГК, пасля перададзена ў падпарадкаванне Заходняму фронту, прымала ўдзел у бітве за Маскву. Далей да жніўня 1943 года вяла абарончыя баі ў раёне Кірава (Калужская вобласць), у жніўні-кастрычніку прымала ўдзел у Смаленскай аперацыі 1943 года.
23 красавіка 1944 года армія была расфармаваная на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 19 красавіка 1944 г. На базе упраўлення арміі было створана палявое ўпраўленне 2-га Беларускага фронту, а войскі і займаемая арміяй паласа абароны перададзеныя ў 49-ю армію.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]- Упраўленне
- 322-я стралковая дывізія
- 323-я стралковая дывізія
- 324-я стралковая дывізія
- 325-я стралковая дывізія
- 326-я стралковая дывізія
- 328-я стралковая дывізія
- 330-я стралковая дывізія
- 57-я кавалерыйская дывізія
- 75-я кавалерыйская дывізія
- ВПС 10-й арміі
- артылерыйскія, інжынерныя і іншыя часці
ВПС 10-й арміі складаліся з авіяцыйных часцей:
Перыяд | Найменне |
---|---|
01.02.42 — 28.02.1942 | 20-ы знішчальны авіяцыйны полк[1] |
25.01.1942 — 10.02.1942 | 32-гі знішчальны авіяцыйны полк[1] |
25.01.1942 — 30.03.1942 | 66-ы знішчальны авіяцыйны полк[1] |
02.12.1941 — 25.01.1942 | 706-ы начны бамбардзіровачны авіяцыйны полк |
07.01.1942 — 22.05.1942 | 681-ы блізкі бамбардзіровачны авіяцыйны полк |
25.01.1942 — 30.03.1942 | 685-ы начны бамбардзіровачны авіяцыйны полк |
09.05.1942 — 01.03.1943 | 880-ы змешаны авіяцыйны полк |
28.02.1942 — 28.05.1942 | 359-я асобная авіяцыйная эскадрылля |
Камандуючыя
[правіць | правіць зыходнік]Першага фарміравання
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Нічыпаравіч Чэрнікаў (З 1939 года па 26.07.1940 года), генерал-маёр
- Канстанцін Дзмітрыевіч Голубеў (03.1941 — 5.07.1941), генерал-маёр, армія расфармаваная
Другога фарміравання
[правіць | правіць зыходнік]- Міхаіл Рыгоравіч Яфрэмаў (01.10.1941 — 17.10.1941), генерал-лейтэнант, армія расфармаваная
Трэцяга фарміравання
[правіць | правіць зыходнік]- Піліп Іванавіч Голікаў (01.11.1941 — 01.02.1942), генерал-лейтэнант
- Васіль Сцяпанавіч Папоў (02.02.1942 — 04.1944), генерал-маёр, з чэрвеня 1942 генерал-лейтэнант.
- Васілій Дзмітрыевіч Кручонкін (04.1944 —), генерал-лейтэнант
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Анохин В.А. Быков М.Ю. Все истребительные авиаполки Сталина. Первая полная энциклопедия. — Научно-популярное. — М.: Яуза-пресс, 2014. — 944 с. — 1 500 экз. — ISBN 978-5-9955-0707-9.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Десятая армия // Гражданская война в США — Йокота / [под общ. ред. Н. В. Огаркова]. — М. : Военное издательство Министерства обороны СССР, 1979. — С. 157—158. — (Советская военная энциклопедия : [в 8 т.]; 1976—1980).
- Михеенков, Сергей. Тайна безымянной высоты. 10-я армия в Московской и Курской битвах. От Серебряных Прудов до Рославля. 1941-1943. — М.: Центрполиграф, 2014. — 318 с. — (Забытые армии. Забытые командармы). — 3 000 экз. — ISBN 978-5-227-05443-2..