10-я армія (Францыя)
10-я армія 10e Armée | |
---|---|
Гады існавання |
1 кастрычніка 1914 — 12 кастрычніка 1919 24 мая — 19 чэрвеня 1940 |
Краіна | Францыя |
Тып | армія |
Удзел у |
10-я а́рмія Фра́нцыі (фр.: 10e armée) — вайсковае аб’яднанне арміі Францыі. Прымала актыўны ўдзел у Першай і Другой сусветных войнах.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першая сусветная вайна
[правіць | правіць зыходнік]10-я французская армія была сфарміравана 1 кастрычніка 1914 года ў разгар бега да мора. У першыя дні свайго існавання змагалася супраць нямецкіх карпусоў 1-й, 2-й і 7-й нямецкіх армій у першай бітве пры Арасе. Пасля прыняла найактыўны ўдзел у першай, другой і трэцяй бітвах пры Артуа. У ліпені 1916 года спаборнічала з кайзераўскай арміяй на рацэ Сома, а ў красавіку 1917 — у другой бітве на Эні.
У кастрычніку 1917 года па просьбе галоўнакамандуючага узброеных сіл Італіі генерала Л. Кадорна, 10-я армія разам з часткамі Брытанскага экспедыцыйнага корпуса была перакінутая на Італьянскі тэатр вайны на ўзмацненне італьянскіх войскаў, сфармаваўшы разам Італьянскія экспедыцыйныя сілы. У бітве пры Капарэце італьянцы былі разгромленыя аўстра-нямецкімі войскамі і фактычна пакінулі значную частку Паўночнай Італіі. Французскія войскі стрымлівалі прасоўванне надыходзячых войскаў праціўніка па рубяжах ракі Адыджэ пераважна каля горада Брэшыа.
26 сакавіка 1918 года 10-я армія вярнулася ў Францыю, і разам з іншымі войскамі Францыі і Вялікабрытаніі супрацьстаяла нямецкаму Вясноваму наступленню, білася ў трэцяй бітве на Эні, у другой бітве на Марне, а з пачаткам маштабнага контрнаступлення саюзнікаў змагалася да пераможнага завяршэння вайны на Заходнім фронце.
Пасля падпісання перамір’я армія прыняла ўдзел у акупацыі Рэйнскай вобласці. 21 кастрычніка 1919 года яе аб’ядналі з 8-й арміяй у Французскую Рэйнскую армію.
Другая сусветная вайна
[правіць | правіць зыходнік]24 мая 1940 года армія была адноўлена і прыняла ўдзел у бітве ў Францыі на другім этапе вайны на Заходнім фронце. Але актыўнага ўдзелу ў баявых дзеяннях армія прыняць практычна не змагла з-за хуткаплыннасці падзей таго часу. Армія змагалася на Сене пад камандаваннем генерала Р. Альма супраць ударных груповак групы армій «B» у раёне Сен-П’ер-дзю-Ваврэ -Венабль , пакуль фронт абароны французскай арміі не быў прарваны і неўзабаве Францыя не капітулявала.
Камандаванне
[правіць | правіць зыходнік]Камандуючыя
[правіць | правіць зыходнік]- 1-я сусветная вайна
- дывізіённы генерал Луі Эрнэст дэ Мад’уі (фр.: Louis Ernest de Maud'huy) (1 кастрычніка 1914 — 2 красавіка 1915);
- дывізіённы генерал Віктар Луі-д’Урбал (фр.: Victor Louis Lucien d'Urbal) (2 красавіка 1915 — 4 красавіка 1916);
- дывізіённы генерал Жазэ Альфрэд Мішелэ (фр.: Joseph Alfred Micheler) (4 красавіка — 27 снежня 1916);
- дывізіённы генерал Дэні Агюст Дзюшэ (фр.: Denis Auguste Duchêne) (27 снежня 1916 — 11 снежня 1917);
- дывізіённы генерал Поль Мастрэ (фр.: Paul Maistre) (11 снежня 1917 — 10 чэрвеня 1918);
- дывізіённы генерал Шарль Манжэн (фр.: Charles Mangin) (10 чэрвеня 1918 — 12 кастрычніка 1919).
- 2-я сусветная вайна
- генерал армейскага корпуса Рабэр Альма (фр.: Robert Altmayer) (24 мая — 19 чэрвеня 1940).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Order of Battle on May 10, 1940
- Général Robert Altmayer, La Xe Armée sur la Basse-Somme, en Normandie vers et le réduit breton: Mai-juin 1940