Перайсці да зместу

1000000 беларускіх рублёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
1000000 беларускіх рублёў
Намінал 1 000 000 Br
Шырыня 150 міліметр
Вышыня 69 міліметр
Аверс
Аверс
Рэверс
Рэверс

1 000 000 рублёў (адзін мільён рублёў) — намінал банкноты афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь, якая выкарыстоўвалася ў якасці законнага плацежнага сродку з 1999 па 2001 год.

1 млн беларускіх рублёў

30 красавіка 1999 года Нацыянальны банк Беларусі ўвёў у абарачэнне банкноту наміналам 1 000 000 рублёў[1].

На пярэднім баку купюры быў размешчаны малюнак будынка Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь у Мінску. На адваротным баку — фрагмент карціны мастака Івана Хруцкага «Партрэт жонкі з кветкамі і фруктамі». Пазначаны 1999 год выпуску[1].

Банкнота наміналам 1 000 000 рублёў была выведзена з абарачэння 1 студзеня 2001 года[1].