1000 беларускіх рублёў
| 1000 беларускіх рублёў | |
|---|---|
| Намінал | 1 000 Br |
| Шырыня | 150 міліметр |
| Вышыня | 74 міліметр |
| Аверс | |
|
|
|
| Рэверс | |
|
|
|
1000 рублёў (тысяча рублёў) — намінал банкноты афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь, якая выкарыстоўвалася ў якасці законнага плацежнага сродку з 1993 па 2017 год.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]1993
[правіць | правіць зыходнік]3 лістапада 1993 года ў абарачэнне была ўведзена першая беларуская купюра наміналам 1000 рублёў. На ейным пярэднім баку размяшчаўся малюнак будынка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў Мінску, на адваротным баку — герб «Пагоня» і лічбавае абазначэнне наміналу. 1 студзеня 2001 гэта банкнота была выведзена з абарачэння[1].
1998
[правіць | правіць зыходнік]16 верасня 1998 з’явілася 1000-рублёвая купюра новага ўзору. На ейным пярэднім баку размяшчаўся малюнак будынка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў Мінску. На адваротным баку на месцы, дзе ў папярэднім дызайне знаходзіўся герб «Пагоня», размяшчалася лічбавае абазначэнне наміналу. 1 студзеня 2001 гэта банкнота была выведзена з абарачэння[2].
2000
[правіць | правіць зыходнік]1 студзеня 2000 Нацыянальны банк увёў банкноту наміналам 1000 рублёў новага ўзору. На ейным пярэднім баку размяшчаўся малюнак Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь у Мінску. На адваротным баку — фрагмент карціны Івана Хруцкага «Партрэт жонкі з кветкамі і фруктамі». У параўнанні з папярэдняй банкнотай у гэтай з'явіліся дадатковыя элементы абароны: ахоўная нітка, схаваная выява, люмінесцэнцыя ва ўльтрафіялетавых промнях і інш. На купюры таксама размясцілі паметку для людзей з аслабленым зрокам. 1 студзеня 2017 банкнота была выведзена з абарачэння[3].
2011
[правіць | правіць зыходнік]15 сакавіка 2011 у абарачэнне была ўведзена 1000-рублёвая банкнота новага ўзору. Яна нязначна адрознівалася ад папярэдняй, у асноўным размяшчэннем ахоўных элементаў на ёй. Пазначаны 2000 год выпуску. 1 студзеня 2017 банкнота была выведзена з абарачэння[4]. Гэта адбылося ў сувязі з праведзенай у 2016 годзе дэнамінацыяй. Падчас яе абмен грошай адбываўся ў адносінах 1 да 10 000. Гэта значыць, што зараз замест гэтай банкноты ў абарачэнні знаходзіцца манета наміналам 10 капеек.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Выведзеныя з абарачэння банкноты Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь. 1 000 рублёў . www.nbrb.by. Праверана 15 чэрвеня 2025.
- ↑ Выведзеныя з абарачэння банкноты Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь. 1 000 рублёў . Нацбанк Беларуси.
- ↑ Выведзеныя з абарачэння банкноты Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь. 1 000 рублёў . Нацбанк Беларуси.
- ↑ Находящиеся в обращении банкноты Национального банка образца 2009 года 2020 года выпуска. 50 рублей . Нацбанк Беларуси.