100 беларускіх рублёў
| 100 беларускіх рублёў | |
|---|---|
| Краіна | |
| Намінал | 100 Br |
| Шырыня | 151 міліметр |
| Вышыня | 72 міліметр |
| Аверс | |
|
|
|
| Рэверс | |
|
|
|
100 рублёў (сто рублёў) — намінал банкноты афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь, законны плацежны сродак, уведзены з 1992. Дызайн купюры апошні раз быў абноўлены ў 2022 і прысвечаны Мінскай вобласці. Купюра надрукавана ў Расіі на Дзяржзнаку[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]1992
[правіць | правіць зыходнік]25 траўня 1992 у абарачэнне была ўведзена першая беларуская купюра наміналам 100 рублёў. На ейным пярэднім баку размяшчаўся малюнак зубра, на адваротным баку — герб «Пагоня». 1 студзеня 2001 года гэта банкнота была выведзена з абарачэння[2].
Беларускія банкноты гэтага часу атрымалі народную назву «зайчыкі» за выявы жывёл на іх (на пярэднім баку купюры ў 1 рубель быў намаляваны заяц). Ідэя такога дызайну нарадзілася па матывах галандскіх гульдэнаў, а выявы жывёл былі ўзятыя мастаком Канстанцінам Хацяноўскім з энцыклапедыі «Звяры і птушкі нашай краіны» (1957)[3][4].
Гэтыя плацежныя сродкі паступова замянілі сабой карткі спажыўца. Абменны курс савецкага рубля да «зайчыка» быў 1 да 10. Гэта значыць, што за 100 беларускіх рублёў трэба было аддаць 1000 савецкіх.
2000
[правіць | правіць зыходнік]1 студзеня 2000 з'явілася 100-рублёвая купюра новага ўзору. На ейным пярэднім баку размяшчалася выява Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета. На адваротным баку — сцэна з балета Яўгена Аляксандравіча Глебава «Выбранніца». Выведзена з абарачэння 1 студзеня 2017[5].
2011
[правіць | правіць зыходнік]5 верасня 2011 дызайн купюры быў нязначна зменены. Гэта банкнота была выведзена з абарачэння 1 студзеня 2017[6].
2016
[правіць | правіць зыходнік]У 2016 у Беларусі адбылася дэнамінацыя, і з 1 ліпеня была ўведзена купюра наміналам 100 рублёў новага ўзору. Банкноты былі надрукаваны ў 2009, але тады не былі ўведзены ў абарачэнне ў сувязі з эканамічным крызісам і захоўваліся ў Нацыянальным банку[7].
Дызайн купюры прысвечаны Мінскай вобласці. На пярэднім баку банкноты была размешчана выява замка Радзівілаў у Нясвіжы. На адваротным баку — калаж на тэму тэатра і народных святаў. Там можна ўбачыць скрыпку, бубен, жалейку, а таксама сімвалы народных святаў — «Калядную зорку», казу, тэатр «Батлейку». Купюра была надрукавана брытанскай фірмай «De La Rue»[8].
У 2022 дызайн банкноты быў абноўлены і выкарыстоўваецца зараз.
Сучасны выгляд
[правіць | правіць зыходнік]Сучасная 100-рублёвая купюра была ўведзена ў абарачэнне з 1 ліпеня 2022. Памер 151 x 72 мм[9].
Дызайн банкноты мае некалькі адрозненняў у параўнанні з 2009 годам. Сярод іх — сучасны выгляд помніка архітэктуры, пазначаны 2022 год выпуску, зменены некаторыя элементы абароны. Купюра была надрукавана ў Расіі на Дзяржзнаку[1][10].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Владыко, Александр. Подержали новые 100 рублей: цифры красиво переливаются, а замок — с реальным куполом - Кошелек Onlíner (руск.). Onlíner (1 ліпеня 2022). Праверана 15 чэрвеня 2025.
- ↑ 100 рублёў|Выведзеныя з абарачэння банкноты Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь . www.nbrb.by. Праверана 15 чэрвеня 2025.
- ↑ Полина Конога. Сага о рубле (руск.). 25.by. Издательский дом «Беларусь сегодня».
- ↑ Ілля Лапацін. Помніце першыя беларускія грошы «зайчыкі»? Аказваецца, аўтар перамаляваў іх з энцыклапедыі пра жывёл. Тут яшчэ шмат цікавых фактаў пра беларускія рублі . CityDog (24 жніўня 2023).
- ↑ 100 рублёў|Выведзеныя з абарачэння банкноты Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь . www.nbrb.by. Праверана 15 чэрвеня 2025.
- ↑ Выведзеныя з абарачэння банкноты Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь. 100 рублёў . Нацбанк Беларусі.
- ↑ Описание денежных знаков образца 2009 года и их основные признаки подлинности. Дата обращения: 25 августа 2019. Архивировано 6 сентября 2020 года.
- ↑ Новые белорусские деньги сделаны в Евросоюзе. naviny.by (10 лістапада 2015). Праверана 15 чэрвеня 2025.
- ↑ Банкноты Нацыянальнага банка ўзору 2009 года 2022 года выпуску, якія знаходзяцца ў абарачэнні. 100 рублёў . Нацбанк Беларусі.
- ↑ Находящиеся в обращении банкноты Национального банка образца 2009 года 2020 года выпуска. 50 рублей (руск.). Нацбанк Беларуси.