Перайсці да зместу

10 беларускіх рублёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
10 беларускіх рублёў
Краіна
Намінал 10 Br
Шырыня 139 міліметр
Вышыня 72 міліметр
Аверс
Аверс
Рэверс
Рэверс

10 рублёў (дзесяць рублёў) — намінал банкноты афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь, законны плацежны сродак, уведзены з 1992. Дызайн купюры апошні раз быў абноўлены ў 2019 і прысвечаны Віцебскай вобласці. Купюра надрукавана брытанскай фірмай «De La Rue»[1].

25 траўня 1992 у абарачэнне была ўведзена першая беларуская купюра наміналам 10 рублёў. На ейным пярэднім баку размяшчаўся малюнак рысі з дзіцянём, на адваротным баку — герб «Пагоня». 1 студзеня 2001 года гэта банкнота была выведзена з абарачэння[2].

Беларускія банкноты гэтага часу атрымалі народную назву «зайчыкі» за выявы жывёл на іх (на пярэднім баку купюры ў 1 рубель быў памаляваны заяц). Ідэя такога дызайну нарадзілася па матывах галандскіх гульдэнаў, а выявы жывёл былі ўзятыя мастаком Канстанцінам Хацяноўскім з энцыклапедыі «Звяры і птушкі нашай краіны» (1957)[3][4].

Гэтыя плацежныя сродкі паступова замянілі сабой карткі спажыўца. Абменны курс савецкага рубля да «зайчыка» быў 1 да 10. Гэта значыць, што за 10 беларускіх рублёў трэба было аддаць 100 савецкіх.

10 рублёў узору 1992. Пярэдні бок.
10 рублёў узору 1992. Адваротны бок.

1 студзеня 2000 з’явілася 10-рублёвая купюра новага ўзору. На ейным пярэднім баку размяшчаўся малюнак старога будынка Нацыянальнай бібліятэкі. На адваротным баку на месцы, дзе ў папярэднім дызайне размяшчаўся герб «Пагоня», была лічба «10». Гэта банкнота была выведзена з абарачэння 1 сакавіка 2013[5].

10 рублёў узору 2000. Пярэдні бок.
10 рублёў узору 2000. Адваротны бок.

У 2016 у Беларусі адбылася дэнамінацыя, і з 1 ліпеня была ўведзена купюра наміналам 10 рублёў новага ўзору. Банкноты былі надрукаваны ў 2009, але тады не былі ўведзены ў абарачэнне ў сувязі з эканамічным крызісам і захоўваліся ў Нацыянальным банку[6]. На пярэднім баку размешчана выява Спаса-Праабражэнскай царквы ў Полацку. На адваротным баку — калаж на тэму асветніцтва і кнігадрукавання: знак Францыска Скарыны, крыж Ефрасінні Полацкай, фрагмент народнага арнаменту.

10 рублёў узору 2009. Пярэдні бок.
10 рублёў узору 2009. Адваротны бок.

У 2019 дызайн банкноты быў абноўлены і выкарыстоўваецца зараз.

Сучасны выгляд

[правіць | правіць зыходнік]

Сучасная 10-рублёвая купюра была ўведзена ў абарачэнне з 20 траўня 2019. Памер 135 × 72 мм.

10 рублёў узору 2019. Пярэдні бок.
10 рублёў узору 2019. Адваротны бок.

Дызайн банкноты мае некалькі адрозненняў у параўнанні з 2009 годам. Сярод іх — сучасны выгляд помніка архітэктуры, патоўшчаная абарончая нітка, а таксама пазначаны 2019 год выпуску[7][8].

  1. Новые белорусские деньги сделаны в Евросоюзе. naviny.by (10 лістапада 2015). Праверана 15 чэрвеня 2025.
  2. 10 рублей|Выведенные из обращения банкноты Национального банка Республики Беларусь | Национальный банк Республики Беларусь (руск.). www.nbrb.by. Праверана 15 чэрвеня 2025.
  3. Полина Конога. Сага о рубле (руск.). 25.by. Издательский дом «Беларусь сегодня».
  4. Ілля Лапацін. Помніце першыя беларускія грошы «зайчыкі»? Аказваецца, аўтар перамаляваў іх з энцыклапедыі пра жывёл. Тут яшчэ шмат цікавых фактаў пра беларускія рублі . CityDog (24 жніўня 2023).
  5. 10 рублей|Выведенные из обращения банкноты Национального банка Республики Беларусь | Национальный банк Республики Беларусь (руск.). www.nbrb.by. Праверана 15 чэрвеня 2025.
  6. Описание денежных знаков образца 2009 года и их основные признаки подлинности. Дата обращения: 25 августа 2019. Архивировано 6 сентября 2020 года.
  7. Телеканал ОНТ. Новые белорусские банкноты – 5 и 10 рублей. Чем отличаются от старых? (20 мая 2019). Праверана 15 чэрвеня 2025.
  8. Находящиеся в обращении банкноты Национального банка образца 2009 года 2019 года выпуска. 10 рублей | Национальный банк Республики Беларусь (руск.). www.nbrb.by. Праверана 15 чэрвеня 2025.