11-я гарадская клінічная бальніца

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
11-я гарадская клінічная бальніца
Дата заснавання 1889 (упамінанне)
Ранейшыя назвы Дарожная бальніца
Галоўны ўрач Жанна Віктараўна Казачонак
Характарыстыкі
Каардынаты
Адрас Рэспубліка Беларусь, 220108 г. Мінск, вуліца Каржанеўскага, д. 4,
11gkb.by

УАЗ «11-я гарадская клінічная бальніца» (былая Дарожная бальніца) — шматпрофільная лячэбна-прафілактычная ўстанова горада Мінска.

Створаная на базе чыгуначнай бальніцы, гісторыя якой налічвае каля 100 гадоў[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першая згадка — 1889 год. Была створаная (і ўтрымлівалася) таварыствам Маскоўска-Брэсцкай чыгункі. Прызначалася для медыцынскага абслугоўвання супрацоўнікаў чыгункі. Налічвала 6 коек. Знаходзілася ў будынку тэхнічнага чыгуначнага вучылішча. Загадчык — урач С. Іоф[1].

У 1914 было завершана будаўніцтва чыгуначнай бальніцы. Але з пачаткам першай сусветнай вайны будынак бальніцы перадалі пад ваенны шпіталь для параненых салдат. Чыгуначная бальніца адкрылася ў 1922 годзе. Першым галоўным урачом бальніцы стаў прафесар Сяргей Іванавіч Лябёдкін, загадчык кафедры анатоміі медыцынскага факультэта БДУ[1].

Кафедры на базе бальніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Кафедра хірургіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
  • Кафедра рэабілітацыі і фізіятэрапіі БДМУ
  • Кафедра прапедэўтыкі

Аддзяленні[правіць | правіць зыходнік]

У бальніцы працуюць наступныя аддзяленні[2]:

  • Рэабілітацыйнае кардыялагічнае аддзяленне[3]
  • Клініка-дыягнастычная лабараторыя[4]
  • Аддзяленне мікрахірургіі вока[5]
  • Рэабілітацыйнае неўралагічнае аддзяленне[6]
  • Аддзяленні анестэзіялогіі рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі[7]
  • Рэнтгеналагічнае аддзяленне[8]
  • Аддзяленне траўматалогіі і артапедыі[9]
  • Аддзяленне ультрагукавой дыягностыкі[10]
  • Аддзяленне ўралогіі[11]
  • Фізіятэрапеўтычнае аддзяленне[12]
  • Аддзяленне функцыянальнай дыягностыкі[13]
  • Хірургічнае аддзяленне[14]
  • Аддзяленне сківічнай хірургіі твару[15]
  • Аддзяленне гнойнай сківічнай хірургіі твару[16]
  • Эндаскапічны кабінет[17]
  • Аддзяленне паліятыўнай дапамогі (плануецца)[18]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]