116-я штурмавая авіяцыйная база
116-я штурмавая авіяцыйная база | |
---|---|
![]() | |
Гады існавання | з 2010 |
Краіна |
![]() |
Падпарадкаванне | Генеральны штаб Рэспублікі Беларусь |
Уваходзіць у | Заходняе аператыўнае камандванне ВПС і войскаў СПА |
Тып | авіяцыйная база |
Дыслакацыя | Ліда |
Знакі адрознення |
![]() |
Камандзіры | |
Дзеючы камандзір | гвардыі палкоўнік Аляксандр Караў[1] |
116-я гвардзе́йская Ра́дамская Чырвонасцяжная штурмава́я авіяцы́йная ба́за — злучэнне ваенна паветраных сіл Рэспублікі Беларусь. Месца дыслакацыі — Ліда.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Часць была сфармавана як 563-і знішчальны авіяцыйны полк двухэскадрыльнага складу на падмаскоўных аэрадромах Раменскае і Клін з 12 па 17 верасня 1941 года. На ўзбраенні палка былі самалёты І-16 і МІГ-3.
17 верасня 1941 года 563-і ЗАП сышоў з месца фармавання, увайшоў у склад 2-й рэзервовай авіяцыйнай групы і перакінуты ў раён Волхаў. 7 кастрычніка 1941 года 563-і ЗАП атрымаў два МІГ-3 са 158-га знішчальнага палка, які адыходзіў у тыл, і на 19 кастрычніка 1941 года налічваў у сваім складзе 4 самалёта МІГ-3 і 7 самалётаў І-16.
У канцы студзеня 1942 года 563-ы ЗАП выведзены на перафармаванне, да красавіка 1942 года перанавучаны і ўкамплектаваны знішчальнікамі Як-1. З 13 красавіка 1942 года полк дзейнічаў на Бранскім фронце. У чэрвені 1942 года 563-ы ЗАП базаваўся ў Арлоўскай вобласці. Пасля даўкамплектавання 563-і ЗАП дзейнічаў на Варонежскім фронце ў раёне Касторнага.
З канца лета 1942 года 563-і ЗАП удзельнічаў у абароне Сталінграда, дзейнічаючы над ім, а таксама ў раёнах Котлубань, Ерзаўка. На ліку палка першы збіты савецкімі лётчыкамі 22 верасня 1942 года над Котлубанню Henschel Hs-129. У баях за Сталінград полк ажыццявіў 110 паветраных баёў, збіў 57 самалётаў праціўніка ў паветры і штурмавымі дзеяннямі знішчыў на аэрадромах 9 самалётаў праціўніка. 9 сакавіка 1943 года 563-ы ЗАП перабазаваўся пад Курск, і адкуль дзейнічаў падчас бітвы на Курскай дузе.
3 верасня 1943 года ператвораны ў 116-ы гвардзейскі знішчальны авіяцыйны полк.
8 кастрычніка 1943 года 116-ы ЗАП быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.
У лютым 1945 года за прыкрыццё наземных войскаў і паспяховае выкананне задач па авалоданні польскім горадам Радам) 116-му ЗАП было прысвоена ганаровае найменне «Радамскі».
Падчас вайны лётчыкі палка ўдзельнічалі ў 519 паветраных баях, з іх 194 групавых, збілі 316 самалётаў праціўніка; полк страціў 62 лётчыка і 105 самалётаў.
У 1982 годзе 116-ы гв. ЗАП перавучыўся на найновы баявы авіяцыйны комплекс Су-24. Баявая моц палка павялічылася больш чым ў тры разы.
У сувязі з падпісаннем дамовы аб скарачэнні звычайных узбраенняў у Цэнтральнай Еўропе і працэсам перабудовы ў СССР, у ліпені — жніўні 1989 года полк быў перабазаваны з аэрадрома Бранд на аэрадром Рось у Беларусі. У Беларускую вайсковую акругу 116 гв. ЗАП прыбыў у складзе трох эскадрылляў па 10 Су-24М у кожнай. Полк увайшоў у склад 1-й гвардзейскай бамбавальнай дывізіі.
У ліпені 1992 года полк увайшоў у склад ВПС РБ, асабовы склад прыняў прысягу на вернасць Рэспубліцы Беларусь.
Падчас рэформы ВПС РБ 116-й гв. ЗАП быў перафармаваны ў 116-ю гвардзейскую бамбавальную авіяцыйную базу з захаваннем усіх узнагарод і ганаровых найменняў.
У ліпені 1994 у склад авіябазы была ўключана выведвальная эскадрылля на самалётах Су-24МР, з расфармаванага 10-га АРАПпа са Шчучына. З прыбыццём эскадрыллі Су-24МР, 2-я бамбавальная эскадрылля была расфармавана, і гэта эскадрылля стала 2-й АЭ 116-й гв. авіябазы, а сама база была пераназвана ў 116-ю гвардзейскую бамбавальна-разведвальную авіяцыйную базу.
У ліпені 2010 года 116-я гв. БРАБ была расфармавана. У Лідзе шляхам аб’яднання 116-й БРАБ і 206-й штурмавой авіябазы была сфармавана 116-я гвардзейская штурмавая авіяцыйная база з захаваннем узнагарод і ганаровых найменняў 116-й БРАБ. Да наяўных у Лідзе Су-25 з Расіі пераляцела частка Су-24М.
У лютым 2012 года міністэрства абароны Беларусі абвясціла пра рашэнне зняць усе самалёты Су-24М/МР з узбраення ВПС і СПА Беларусі. Выдаткі на падтрыманне лётнай гатовасці Су-24 былі прызнаны неапраўдана вялікімі. Такім чынам у наш час 116 гвардзейская штурмавая авіяцыйная база эксплуатуе толькі штурмавікі Су-25 і Су-25УБ[2].
Лідскі аэрадром[правіць | правіць зыходнік]
Вайсковая часць дыслакуецца ў Лідзе з 1993 года пасля вываду з Лідскага аэрадрома 1-й Гвардзейскай Сталінградскай Чырвонасцяжнай штурмавой авіяцыйнай дывізіі[3].
Будаўніцтва аэрадрома пачалося ўлетку 1912 года, а авіяцыйны атрад, які меў статут «Адмысловага прызначэння», пачаў фармавацца ў снежні 1913 года і прызначаўся для авіяцыйнай падтрымкі кавалерыйскіх часцей падчас рэйдаў па тылах праціўніка. Праўда, першыя самалёты прызямліліся ў Лідзе яшчэ ў летнія месяцы 1913-га, калі лётчыкі Гродзенскага крэпастнога авіяатрада праляцелі па маршруце Гродна— Баранавічы— Ліда— Гродна і зрабілі прыпынак на недабудаваным лётным полі[4].
Здарэнні[правіць | правіць зыходнік]
12 чэрвеня 2012 года падчас выканання планавых палётаў на тэрыторыі авіяцыйнага палігона адбылося крушэнне знішчальніка СУ-25. Загінуў пілот — начальнік аддзялення баявой падрыхтоўкі авіябазы вайсковы лётчык 1-га класа падпалкоўнік Мікалай Грыднеў 1975 года нараджэння[5].
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ IGORZHUK - "Штурмовой День рождения"
- ↑ 16-я воздушная армия — официальный сайт. — «116-й гвардейский бомбардировочный Радомский Краснознаменный авиационный полк»
- ↑ Газета «Гродзенская праўда» — «Лида — столица штурмовой авиации — встречает пополнение»
- ↑ Белорусская военная газета «Во славу Родины!» — «„Крылья“ зовут в полёт»
- ↑ Naviny.by - "Разбившийся СУ-25 не должен был летать?"