120 дзён Садома
| 120 дзён Садома | |
|---|---|
| фр.: Les Cent Vingt Journés de Sodome | |
| | |
| Жанр | эротыка і мастацкі вымысел[d][1] |
| Аўтар | Маркіз дэ Сад[2] |
| Мова арыгінала | французская[1] |
| Дата напісання | 1785 |
| Дата першай публікацыі | 1904 |
«120 дзён Садома, або Школа распусты» (фр.: Les 120 journées de Sodome ou l'école du libertinage) — раман французскага пісьменніка маркіза дэ Сада 1785 года. Сюжэт апісвае гісторыю чатырох заможных распуснікаў, якія вырашылі выпрабаваць найвышэйшаю сексуальную асалоду, даступную ў оргіях. Каб зрабіць гэта, яны зачыніліся на чатыры месяцы ў замку Сэн-Мартэн-дэ-Бельвіль, з гарэмам з 46 ахвяр, які ў асноўным складаўся з маладых мужчын і дзяўчынак-падлеткаў. Таксама там прысутнічалі чатыры гаспадыні з бардэляў, якія апавядалі гісторыі сваіх прыгод. Гэтыя апавяданні ўзбуджаюць распуснікаў, пасля чаго яны пачынаюць гвалтаваць і катаваць сваіх ахвяр; катаванні паступова становяцца больш жорсткімі і заканчваюцца ўсеагульным забойствам.
Раман не друкаваўся да надыходу XX стагоддзя. У далейшым ён быў перакладзены на шматлікія мовы. З-за падрабязнага апісання сексуальнага гвалту і крайняй жорсткасці, ён быў забаронены ўрадамі некаторых дзяржаў[3].
Зноскі
- 1 2 http://data.mimotext.uni-trier.de/entity/Q3985
- ↑ Bibliothèque nationale de France Record #12002867d // BnF catalogue général — Paris: BnF. Праверана 22 мая 2019.
- ↑ lib.unimelb.edu.au «Banned Books in Australia: A Selection»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2016. Праверана 1 студзеня 2015.