Перайсці да зместу

121-ы партызанскі полк імя А. М. Касаева

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
121-ы партызанскі полк імя А. М. Касаева
Гады існавання 1942—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Магілёўскае партызанскае злучэнне
Тып савецкія партызаны
Функцыя змаганне з нямецкай акупацыйнай адміністрацыяй
Колькасць 1149 партызан (30 чэрвеня 1944)
Дыслакацыя Быхаўскі, Бялыніцкі, Магілёўскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Асман Мусаевіч Касаеў

121-ы партызанскі полк імя А. М. Касаева — савецкае партызанскае падраздзяленне створанае ў лістападзе 1943 года на базе 121-га партызанскага атрада Клічаўскага аператыўнага цэнтра.

121-ы партызанскі атрад

[правіць | правіць зыходнік]

У красавіку—маі 1942 года групай савецкіх ваеннаслужачых створаны партызанскі атрад, які летам 1942 года ўключаны ў Клічаўскі аператыўны цэнтр як 121-ы атрад (камандзіры А. М. Касаеў (загінуў), А. А. Ільінскі; камісар I. М. Іваноў; начальнік штаба М. В. Саўчанка, М. М. Гарусаў).

Партызаны наносілі ўдары па чыгуначным участку ШклоўМагілёўБыхаў. У 1942—1943 гадах самастойна і разам з іншымі атрадамі разграмілі нямецкія гарнізоны і апорныя пункты ў вёсках Вугольшчына, Каменка, Цяхцін, Аксенькавічы, Падзевічы, Вялікія Бялевічы. 3 жніўня 1943 каля чыгуначнай станцыі Быхаў падарвалі 230 рэек. У жніўні і верасні 1943 года ўдзельнічалі ў аперацыі па адначасовым разгроме нямецкіх гарнізонаў. Разам з 113-м атрадам разграмілі гарнізон на чыгуначнай станцыі Дашкаўка, падарвалі больш за 120 рэек. У чэрвені — ліпені 1942 года, сакавіку — маі 1943 года, лютым 1944 года вялі баі супраць нямецкіх акупацыйных падраздзяленняў.

121-ы партызанскі полк

[правіць | правіць зыходнік]

У лістападзе 1943 года 121-ы партызанскі атрад быў разгорнуты ў 121-ы партызанскі полк. 9 студзеня 1944 года ў вёсцы Пясчанка правялі бой, каб выратаваць мірных жыхароў ад знішчэння і вывазу на катаржныя работы ў Германію. 17 лютага 1944 года падчас пераходу паміж населенымі пунктамі ў Бярэзінскім раёне калону партызан атакавала нямецкая авіяцыя. Камандзір А. М. Касаеў атрымаў цяжкія раненні і праз 18 гадзін памёр.

20 чэрвеня 1944 года ў аперацыі «Рэйкавая вайна» разам з 61-м партызанскім атрадам скоўвалі боем часці 60-й рэзервовай мотамеханізаванай дывізіі Вермахта, раскватараваныя ў вёсках Галынец 1, Галынец 2 і Ямніца Магілёўскага раёна.

30 чэрвеня 1944 года полк (1149 партызан, 3-ы батальёны) злучыўся з часцямі Чырвонай Арміяй. Камандзіру палка А. М. Касаеву пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

У 1971 годзе каля вёскі Будзішча Магілёўскага раёна ў памяць палка пастаўлены абеліск.

  • Партызанскі полк 121-ы імя А. М. Касаева // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 477. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.